Пару дзён таму Літургічная служба Алтара са Шчучына на пачатак новага навучальнага года здзейсніла першую інтэграцыйную паездку. На гэты раз, галоўнай мэтай паездкі была мяжа нашай краіны, а менавіта памежная застава ім. А.М.Сівачова.
Падчас візіту міністранты мелі магчымасць пачуць гісторыю гораду, убачыць умовы, у якіх жывуць салдаты, а таксама пачуць пра тое, як трэніруюць жывёл-гадаванцаў заставы для затрымання людзей, якія хочуць незаконна перайсці праз дзяржаўную мяжу.
Міністранты таксама ўбачылі партызанскі лагер каля Гродна і наведалі агратурыстычны комплекс «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы»», мелі магчымасць пакатацца на дыліжансе.
Быў і час на малітву ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Капцёўцы. Даволі цікавую гісторыю парафіі распавёў мясцовы пробашч Міхал Ластоўскі. У святыні знаходзіцца копія абраза Маці Божай Чэнстахоўскай, менавіта таму сюды да Найсвяцейшай Багародзіцы кожны год арганізуецца пілігрымка.
а. Віталь Слука SP, тэкст і фота
