“Каталіцкі Веснік” віншуе рэдактара з Днём нараджэння і Генеральнага вікарыя Віцебскай дыяцэзіі з Імянінамі

1238188550_1600giviing_1019-50_crШаноўны ксёндз канонік Віктар Місевіч!

Прыміце нашыя шчырыя віншаванні ў Дзень нараджэння! Няхай Езус валадарыць у Вашым сэрцы, заўсёды адорвае сваімі ласкамі, а Святы Дух асвятляе сваім святлом кожны дзень. Жадаем моцнага здароўя, шмат сіл у выкананні абавязкаў і найпрыгажэйшага плёну на Божай ніве.

Паважаны ксёндз прэлат Францішак Кісель!

Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі! Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы, сэрца напаўняе радасць, а святы Заступнік дапамагае Вам рэалізаваць усе планы і намеры. Жадаем таксама моцнага здароўя, сіл і цярплівасці ў пастырскай паслузе.

Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка»

для друку для друку