Вернікі парафіі Унебаўшэсця Хрыста Пана ў Дзеркаўшчыне зладзілі аўтобусную пілігрымку ў Гродна ў інтэнцыі новых пакліканняў да святарскай і манаскай службы. 1 і 2 мая пілігрымы наведалі шматлікія святыні Гродзенскай дыяцэзіі: Міхалішкі, Гервяты, Гудагай, Гальшаны, Баруны, Трабы, Уселюб, Навагрудак, Бярозаўка, Гродна, а таксама шклозавод “Нёман”, Духоўную семінарыю і сінагогу. Шчыра і гасцінна віталі пілігрымаў святары і манахіні, асабліва сёстры назарэтанкі ў Навагрудку і Гродне.
Праз заступніцтва Маці Божай пілігрымы мелі магчымасць бліжэй пазнаць Яе культ у розных святынях. Кожны храм захапляе сваім хараством і прыгажосцю. Усе падарожжа ўдзельнікі праводзілі ў малітве і пабожным спеве, слухалі канферэнцыі і дзяліліся ўражаннямі, даведаліся, як са шкла робіцца фігура Маці Божай. “Дзякуем Вам, аллелюя!” — спявалі пілігрымы для кожнай парафіі на развітанне. Дзякуй Маці Божай, Якая спадарожнічала сваім заступніцтвам увесь шлях у вандраванні да Свайго Сына.
Удзельнікі маёвай пілігрымкі Дзеркаўшчына-Гродна 2024
