Дзень засяроджання для дзяўчат адбудзецца ў Наваполацку

Сёстры з супольнасці Змёртвыхпаўстання Пана, якія нясуць служэнне ў Наваполацку, запрашаюць дзяўчат на дзень засяроджання.

Сустрэча пройдзе 20–21 кастрычніка пры кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак і будзе прысвечана тэме Божай любові ў адной з найпрыгажэйшых біблейскіх кніг — Песні песняў.

Пачатак — 20 кастрычніка (пятніца), 20.00.

Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 29 812 26 24 — сястра Магдалена.

Адрас: г. Наваполацк, вул. Якуба Коласа, 52.

Арганізатары просяць удзельніц узяць з сабой Біблію.

Catholic.by

для друку для друку