У парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей адбыўся Дзень дзіцяці. Свята ўжо трэці раз праходзіць у гэтай парафіі.
Па традыцыі свята распачалося малітвай перад фігурай Найсвяцейшай Панны Марыі. Далей дзяцей чакалі разнастайныя забавы, конкурсы і гульні, якія падрыхтавала старэйшая моладзь. Вялікай папулярнасцю ў парафіі карыстаюцца інтэграцыйныя танцы, якія таксама былі ў праграме.
У гэтым годзе святкаванне Дня дзіцяці сабрала каля 80 чалавек. За ходам урачыстасцяў глядзеў адказны за душпастырства дзяцей у парафіі а. Аляксандр Махнач SP.
Кожны ўдзельнік свята атрымаў салодкія пачастункі.
Айцец Віталій Слука SP
