У нядзелю, 5 студзеня, пасля святой Імшы адбылася пастаноўка спектакля «Ключы да Божага Валадарства» ў выкананні дзяцей парафіі. Сваім выступленнем парадавалі таксама дашкольнікі і малодшыя школьнікі.
Падчас выступлення дзеці спявалі калядкі, расказвалі вершы, танцавалі ‒ усе яны праслаўлялі Нованароджанага Збаўцу.
А героі спектакля заклікалі дарослых не збіраць зямныя багацці, а шукаць тыя сапраўдныя «ключы», якія вядуць да Божага Валадарства.
Дзякуем маленькім артыстам за іх працу і таленты, а таксама с. Ірыне Папакуль SJE, с. Кацярыне Папакуль SJE і арганістцы Інне Сапун за іх працу з дзецьмі!

waladarka.by
Ірына Гайдамовіч, фота
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!