27 чэрвеня беларуская зямля атрымала трох новых святароў.
У гэты дзень у гродзенскай катэдры адбыліся святарскія пасвячэнні, якія ўдзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Пасвячэнні прынялі: дыякан Юрый Садоўскі з Астраўца, дыякан Дзмітрый Папянюк з Дзярэчына і дыякан Віталій Пяткевіч з Ашмян.
На святой Імшы прысутнічала шмат духоўных асоб, вернікаў, а таксама родных і знаёмых новапрэзбітэраў. Біскуп Аляксандр Кашкевіч, усклаўшы рукі на кандыдатаў, адарыў іх ласкай Хрыстовага святарства.
Біскуп пажадаў новапрэзбітарам з нястомнай радасцю і любоўю спаўняць служэнне Хрыста-Святара, не шукаючы ўласнай карысці. Новапасвечаныя святары падзякавалі Богу, бацькам і ўсім, хто быў разам з імі на шляху да служэння.
Гэтая падзея — вялікая ласка, якой Госпад надзяліў беларускі народ.
Ірына Грэйць
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!

















