Група ўдзельнікаў супольнасці матацыклістаў NO LIMITS з Астраўца адкрыла мотасезон наведваннем каталіцкіх святынь.
27 красавіка байкеры сабраліся на святой Імшы ў Нарачы, дзе атрымалі благаслаўленне на новы сезон, паведамляецца на старонцы парафіі.
А затым – прыехалі на экскурсію ў капліцу святой Філамены ў Вароне і касцёла святога Юрыя ў Варнянах.
Экскурсію для групы матацыклістаў правёў кс. Віктар Захарэўскі, пробашч парафіі ў Варнянах. Напярэдадні ён адзначаў свой дзень нараджэння, пра што даведаліся байкеры і падрыхтавалі для святара незвычайны падарунак. Яны вырабілі вялізнае палотнішча з выявай абраза Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
Байкеры з супольнасці NO LIMITS не першы раз наведваюць каталіцкія храмы. Раней яны ладзілі мотапрабег на фэст у Гудагаі.
У цэлым супольнасць імкнецца развіваць байкерскі рух, любіць мотападарожжы і актыўны мотаадпачынак, вывучае гісторыю роднага краю, а таксама народныя традыцыі.
Па матэрыялах katolik.life
фота: varnyanychurch/Instagram; parafija_naracz_/Instagram
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!

