У Шчучыне 13 студзеня прайшла аплаткавая сустрэча малітоўнай групы «Маргарыткі», удзельнікі якой кожны дзень моляцца ў інтэнцыі святароў. А 17 студзеня разам сабраліся настаўнікі і выхавацелі, якія належаць да мясцовага душпастырства настаўнікаў.
Дзвюма групамі займаецца пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP, які клапоціцца аб іх рэгулярных і сістэматычных сустрэчах.
Кожная сустрэча пачыналася малітвай і дзяленнем аплаткай. Працягам былі традыцыйныя спевы калядак, пад якія ўсе разам адпачывалі.
А. Віталій Слука SP, тэкст
Людміла Казлова, фота
