«Аб чым гавораць мужчыны?!» — салезіяне запрашаюць на мужчынскую размову

systrecha_myzchunБраты салезіяне з Мінску ў панядзелак, 17 кастрычніка, адчынілі дзверы свайго дому для юнакоў. Там адбылася сустрэча выключна для хлопцаў. Падчас супольнай вячэры адбылася дыскусія на важныя тэмы, якія непакояць сэрца маладога мужчыны.

Такія сустрэчы будуць праводзіцца адзін раз у месяц. Іх мэтай з’яўляецца развіццё здольнасці дзяліцца сваімі думкамі і пачуццямі, а таксама ў братэрскай атмасферы дзяліцца сваім жыццём, адкрываць і паглыбляць мужчынскую духоўнасць.

На гэтыя сустрэчы запрошаны ўсе жадаючыя юнакі і маладыя мужчыны ад 10-га класа навучання і вышэй.

Сачыце за аб’явамі ў інтэрнэце: https://vk.com/cathman; https://vk.com/aratoryj_minsk.

За інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне: +375 29 389 76 69кс. Павел Шчарбіцкі SDB.

sdb.by

для друку для друку