- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Самыя цікавыя артыкулы Весніка за 2016 год

Самыя цікавыя артыкулы “Каталіцкага Весніка” за 2016 год мы выбралі з улікам колькасці праглядаў артыкулаў карыстальнікамі партала CatholicNews.by:

5 самых распаўсюджаных памылак падчас споведзі

Вельмі лёгка зрабіць памылку падчас споведзі або падрыхтоўкі да гэтага сакраманту. Аб пяці самых «папулярных» распавядае [1] а. Дарыюш Пюркоўскі SJ.

У Дзеркаўшчынскай парафіі адбыліся святыя Місіі

Місіі праходзілі [2] з 1 па 8 мая 2016 года і праводзілі іх айцы-рэдэмптарысты з Гродзенскай дыяцэзіі Анджэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк.

Трэба адзначыць, што апошні раз святыя Місіі былі ў Дзеркаўшчыне ў далёкім 1938 годзе, таму для ўсіх вернікаў парафіі гэта быў перыяд асаблівай Божай ласкі. Падчас Місій адбываецца аднаўленне веры ў парафіі, вернікі яшчэ больш навяртаюцца да Пана Бога.

Росіцкі святар з нагоды 8 Сакавіка падарыў сваім парафіянкам цюльпаны, якія сам вырасціў

Вёску Росіца ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці штораз больш наведваюць турысты і пілігрымы з розных мясцін Беларусі. Прычынай гэтаму – асаблівы статус санктуарыя Росіцкай святыні, якая памятае пакутніцкую смерць людзей у гады Другой Сусветнай вайны. Але вабіць Росіца наведвальнікаў і па іншай прычыне. Тут працуе айцец Чэслаў Курэчка МІС, які сваёй працай і любоўю да кветак стварыў з касцельнага наваколля суцэльную прыгажосць.

Рэдакцыя “Каталіцкага Весніка” выбралася [3] ў госці да айца Чэслава па яго асабістым запрашэнні. Нагода адметная: заквітнелі цюльпаны.

Кс. Тадэвуш Вышынскі адзначае 60 гадоў святарства. Эксклюзіўнае інтэрв’ю для “Каталіцкага Весніка”

Ксёндз Тадэвуш Вышынскі нарадзіўся ў 1930 годзе, святарскія пасвячэнні атрымаў у 1956 г. З 1992 па 2016 гг. працаваў у Гродзенскай дыяцэзіі. На працягу ўсіх гэтых гадоў выкладаў дагматычную тэалогію і спевы ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Удзельнічаў у сходах дыяцэзіі і мітраполіі, на якіх рыхтуюцца навуковыя і душпастырскія дапаможнікі, літургічныя кнігі.

Размову з юбілярам пра сям’ю і дзяцінства, пакліканне і манаства, пра рэлігійнасць беларускага грамадства ў 90-я і сёння, пра музыку і малітоўнікі, пра беларускую мову і перакладчыцкую дзейнасць, пра маладых святароў і сучасныя пагрозы чытайце ў інтэрв’ю [4].

23 снежня 2016 года кс. Тадэвуш трагічна загінуў у аўтамабільнай аварыі ў Гродне. Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Росіцкія ўрачыстасці штогод збіраюць усё больш пілігрымаў

З кожным годам усё больш пілігрымаў прыязджае ў вёску Росіца, каб ушанаваць памяць [5] блаславёных айцоў марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.

20 лютага росіцкі касцёл быў запоўнены не толькі мясцовымі вернікамі, а і пілігрымамі з Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і нават Брэсцкай абласцей. Брэсцкія пілігрымы праехалі адлегласць больш за 600 кіламетраў. Упершыню ў Росіцы сабралася так шмат духавенства, бо адбылася яшчэ сустрэча святароў і законных сясцёр Віцебскай дыяцэзіі з біскупам Алегам Буткевічам.

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB: “Хацелася б пачуць ад спадарыні Алексіевіч канкрэтныя факты”

Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры спадарыня Святлана Алексіевіч на сустрэчы з чытачамі ў Брукліне заявіла, што падчас ІІ Сусветнай вайны ксяндзы ў Польшчы наўпрост на службах казалі: “Забі яўрэя!” І што палякі горш за ўсіх ставіліся да яўрэяў.

“Каталіцкі Веснік” звярнуўся па каментарый [6] да дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB, які паходзіць з Гродзеншчыны, дзе традыцыйна пражывае вялікая колькасць палякаў і святароў з польскімі каранямі.

Что делать человеку, на которого наложено проклятие?

На адрес редакции в рубрику «Вопрос священнику» пришло письмо от верующих из Германович с вопросом «Что делать человеку, на которого наложено проклятие, к кому ему обращаться? Является ли причиной действия магии на человека наша неискренняя вера в Бога?»

Ответ ксендза Олега Петрашко можно прочитать здесь. [7]

Разважанні ад айцоў марыянаў на штодзень

У сувязі са святкаваннем 500-годдзя беларускай Бібліі айцы марыяне запрашаюць да штодзённага разважання літургічных чытанняў.

Кожны дзень на нашым сайце [8] з’яўляецца каментарый да Божага слова, падрыхтаваны праз кангрэгацыю айцоў марыянаў. Запрашаем карыстацца духоўным пасілкам!

Італьянскі цуд паўтарыўся зноў у Вялікую Пятніцу

На калючцы з цярновага вянка з’яўляюцца кроплі крыві кожны раз, калі Вялікая Пятніца прыпадае на 25 сакавіка, урачыстасць Звеставання Пана. Так адбылося [9] і ў гэтым годзе. Калючка захоўваецца ў рэліквіярыі ў катэдральным саборы ў Андрыі (Італія) з 1308 года. Цуд назіраюць з 1633 года.

Падрыхтавала Марына Сінкевіч