[1]Сусветныя дні моладзі працягваюцца.
27 ліпеня беларуская моладзь сабралася ў касцёле на супольную малітву і першую катэхезу, якую правёў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Іерарх заклікаў хлопцаў і дзяўчат быць сапраўднай візітоўкай нашай краіны, якая б несла ў свет добрае сведчанне.
“Гэта час міласэрнасці не толькі для ўсяго свету, але для мяне і цябе. Трэба стаяць перад Хрыстом у праўдзе, каб Ён учыніў тое, што Сам хоча. Свет патрабуе міласэрнасці, але хто ж пакажа яе, калі не мы. Касцёл і Хрыстос просяць не баяцца Божая міласэрнасці, бо часам свет патрабуе нашай вялікай ахвяры,” – заклікаў біскуп Станеўскі.
Пасля катэхезы беларуская моладзь давала сведчанні пра дзейнасць Божай міласэрнасці ў іх
жыцці.
А 11-й гадзіне св. Імшы з удзелам святароў і моладзі з Беларусі цэлебравалі біскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
Марына Сінкевіч, тэкст, фота і відэа
Глядзі таксама:
Папа Францішак узначаліў начное чуванне і св. Імшу на заканчэнне СДМ на Полі міласэрнасці ў Кракаве [36]
Беларуская моладзь прыняла ўдзел у Крыжовым шляху з Папам Францішкам [37]
Удзельнікі СДМ задаюць пытанні біскупам [38]
Моладзь прывітала Святога Айца (+відэа) [39]
Дні ў дыяцэзіях скончыліся. Кракаў сустракае пілігрымаў [40]
Беларусы прымаюць актыўны ўдзел у дыяцэзіяльных днях моладзі ў Польшчы [41]
«Моладзь для Хрыста» прыбыла ў Міхалавіцы на дыяцэзіяльныя дні моладзі напярэдадні СДМ [42]

































