[1]Недахоп часу з’яўляецца адной з нашых бед. З панядзелка па пятніцу мы жывем на максімальнай хуткасці, запавольваючы свой бег толькі ненадоўга на выходныя. Адным з наступстваў бесперапыннай гонкі з’яўляецца нерэгулярная малітва, а часам і поўнае яе адсутнасць. Прапануем 7 крокаў, якія дапамогуць знайсці час на малітву кожны дзень.
1. Пераканайся, што маеш сілы, каб памаліцца
[2]
Стомленаму чалавеку цяжка знайсці час для малітвы. Варта паклапаціцца аб рэгулярным сне і адпачынку пасля працы. Пасля адпачынку справы ідуць лепш.
2. Пачынай кожны дзень, кажучы Богу «добрай раніцы»
[3]
Калі прачнешся, павітайся з Богам. Калі ёсць схільнасць «дасыпаць», паспрабуй устаць адразу. Пачатак дня з’яўляецца вельмі добрым момантам для малітвы.
3. Абмяжуй час на Фэйсбук
[4]
Вельмі шмат часу мы трацім на праверку актыўнасці сяброў у сацыяльных сетках. Абмежаванні ў карыстанні Фэйсбуку, да прыкладу, можа стаць добрым спосабам знайсці шмат вольнага часу.
4. Выкарыстоўвай свой смартфон
[5]
Мы ўжо даўно перасталі выкарыстоўваць тэлефоны толькі для званкоў. Чаму б не прымяніць іх для малітвы? Такія праграмы, як «Цытаты з Бібліі», «Малітоўнік [6]», ці проста інтэрнэт-доступ да Літургіі Гадзін [7]абавязкова павінны быць у нашых гаджэтах.
5. Маліся ў дарозе
[8]
Дарога на працу або вучобу складае выдатную магчымасць для малітвы. Дваццаці хвілін язды ў трамваі цалкам дастаткова, напрыклад, каб памаліцца Ружанец.
6. Памятай: усё, што ты робіш, з’яўляецца малітвай
[9]
Скажам, што твая праца, вучоба, адпачынак і любая іншая актыўнасць — гэта малітва. Не прынцыпова, пішаш на працы справаздачу для шэфа, ці рыхтуешся да сесіі: Бог хоча прысутнічаць у кожным моманце твайго жыцця.
7. Не засыпай, не падзякаваўшы Богу за тое, што сёння адбылося
[10]
Падзяка — гэта добры спосаб завяршыць дзень; гэта таксама выдатная магчымасць для малітвы. Нават калі ты вельмі стаміўся, у некалькіх словах аддай Богу дзень, які падышоў да канца.
Паводле deon.pl [11]
Пераклад catholicnews.by