- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Віна. Што па чым?

[1]У мінулы раз [2] мы пазнаёміліся з эмоцыяй віны. Мае кліенты рэгулярна звяртаюцца па кансультацыі з праблемамі моцнай і/ці хранічнай віны. Я вырашыла разгледзець гэтую тэму больш уважліва, бо яна вельмі важная і актуальная, асабліва сярод людзей рэлігійных.

Узгадаем, віна – гэта эмоцыя, якая з’яўляецца як рэакцыя на зробленую памылку, нанесеную шкоду ці недасканаласць. Яна можа дапамагаць рэгуляваць стасункі, а можа стаць значнай перашкодай у развіцці чалавека.

Не будзем падрабязна разглядаць усе віды віны і іх назвы, але я прывяду пералік тэм, якія часта выклікаюць гэтую складаную рэкцыю.

Людзі могуць адчуваюць віну за:

Як бачым, прычыны быць незадаволеным сабой могуць быць рознымі, узровень рэакцыі часта не суадносіцца з узроўнем нанясення шкоды. Такім чынам, людзі часта адчуваюць сябе вінаватымі за тое, што яны ёсць такімі, якімі ёсць, часта перабольшана ці зусім без прычыны, а часта не адчуваюць віну там, дзе нанесена шкода.

З віной абыходзіцца можна па-рознаму. У мінулым нумары мы размаўлялі пра адчуванне рэальнай віны, пра жаданне выправіць шкоду і шчырае перапрашэнне. Але існуюць і паталагічныя спробы абыходзіцца з гэтым пачуццём:

Як бачым, спосабы бываюць разнастайныя і наступствы таксама розныя, часам сумныя і нябяспечныя.

Каб канструктыўна даць рады з віной, гэта значыцца, каб эмоцыя не прынесла за сабой хваробу, боль, горыч, разрыў стасункаў, а мела аздараўляльнае значэнне, прапаную звярнуцца да наступных спосабаў:

Няпроста? Магчыма… Але варта падумаць, ці вінавачу я сябе за тое, што не мог (не магла) учыніць ці змяніць? Трэба падумаць, якія спосабы абыходжання з віной мы маем у сваім арсенале – паталагічныя ці канструктыўныя? Ці не перашкаджае наша віна будаваць жывыя лёгкія стасункі?

Зычу вам шчырых адказаў!

Дзякуй за ўвагу!

Таццяна Палхоўская