- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Віцебску прайшоў дыяцэзіяльны конкурс батлеек (фота, відэа)

[1]Падзея адбылася 4 студзеня ў Цэнтры дзіцячай творчасці горада Віцебска.

Удзел у конкурсе прынялі дзіцячыя калектывы з 11 парафій дыяцэзіі, акрамя таго, Дубровенская парафія была прадстаўлена адной удзельніцай.

Вядучымі мерапрыемства былі кс. Віктар Місевіч і Вікторыя Колзун. Яны і прадставілі гледачам і ўдзельнікам склад журы. У яго ўвайшлі а. Міхаіл Ермашкевіч ОР, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Сянно, Крысціна Бондарава, кіраўнік клуба культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”, Алесь Замкоўскі, кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску, а. Клеменс Верт SJ, прадстаўнік Віцебскай курыі.

Напачатку ўсіх прывітаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Ён пажадаў удзельнікам і гледачам творчых поспехаў і прыемных уражанняў. Пасля гэтага ўсе разам прачыталі малітву “Ойча наш”.

Першымі ў гэтым годзе выступілі дзеці з катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага.

[2] [3]

Пасля іх выступіў дзіцячы калектыў з парафіі Святога Антонія ў Віцебску.

[10]

Трэцяй выступала самая маладая віцебская супольнасць – парафія Святога Уладзіслава.

[20] [21]

Затым парафію Маці Божай Фацімскай з Дуброўна прадставіла Дар’я Вінкевіч. Яна прачытала верш пра анёла.

[22] [23]

Далей выступіла парафія Святога Андрэя Баболі з Полацка.

[24]

Пасля прыйшла чарга парафіі Нараджэння Маці Божай з Браслава.

[31] [32]

 

Затым выступіла парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі з Параф’янава.

[45]

Пасля Параф’янава выступілі дзеці з Наваполацка.

[55] [56] [57]

А потым гледачоў чакала батлейка, якую паказала парафія Найсвяцейшай Тройцы з Докшыц.

[58] [59] [60]

Пасля выступілі дзеці з самай далёкай парафіі Віцебскай дыяцэзіі – парафіі Святога Андрэя Апостала з Лынтупаў. Каб патрапіць у Віцебск, прадстаўнікам гэтай парафіі прыйшлося праехаць тры сотні кіламетраў.

[73] [74]

Затым выступілі дзеці з парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі з Верхнядзвінска.

[84] [85] [86]

А завяршылі выступленне госці з Друйскай парафіі.

[87]

Пасля абеда адбылося ўручэнне [98] дыпломаў, прызоў і падарункаў. Дзеці раз’ехаліся па сваіх парафіях, каб праз год зноў сустрэцца тут у Віцебску.

Зміцер Лупач, тэкст і фота
Леанід Юрык, відэа