Дзеці з Браслаўскай парафіі занялі першае месца ў конкурсе батлеек

Другое і трэцяе месца журы прысудзіла прадстаўнікам Докшыцкай парафіі і парафіі Святога Антонія з Віцебска.

Конкурс дзіцячых батлеек Віцебскай дыяцэзіі прайшоў у Віцебску 4 студзеня. У ім прынялі ўдзел дзіцячыя калектывы з 11 парафій. Акрамя гэтага, парафія з Дуброўна была прадстаўлена выступам Дар’і Вінкевіч.

Трэба адзначыць, што акрамя трох пераможцаў, якія атрымалі каштоўныя прызы, усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаныя дыпломамі. А яшчэ ўсе дзеці атрымалі салодкія падарункі і календары, якія былі прадстаўленыя Дабрачынным каталіцкім таварыствам Caritas Віцебскай дыяцэзіі.

Конкурс праходзіў у Палацы творчасці дзяцей і моладзі горада Віцебска.

Зміцер Лупач, тэкст і фота
Леанід Юрык, відэа

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі