[1]5 мая 2015 года ў Докшыцах адбылося спатканне святароў, законных братоў і сясцёр Віцебскай дыяцэзіі.
Дзень духоўных сустрэч распачаўся адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, супольнай малітвай брэвіярыя і Ларэтанскай літаніяй да Найсвяцейшай Панны Марыі. А 12 гадзіне распачалася святая Імша, якую цэлебраваў пастыр Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Ва ўступным слове біскуп прывітаў усіх братоў у святарстве, законных сясцёр, таксама падзякаваў за прысутнасць кс. пралату Аляксандру Рагіню, нашаму суайчынніку, які зараз працуе ў нунцыятуры ў Астане.
Падчас гаміліі, а. Станіслаў Памыкала SJ нагадаў, што жыццё чалавека на зямлі з’яўляецца змаганнем. “Каб мы маглі выстаяць у гэтай барацьбе, Хрыстос дае нам сёння словы “Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не баіцца.” Бог нам праз гэтыя словы дае ўнутраную мудрасць. Слова Божае прыходзіць да нас, каб падарыць нам мудрае сэрца, верную душу і пакорлівы розум. Толькі тады, мы зможам адкрыцца, прыняць і жыць па-сапраўднаму ў сучасным свеце,” – прамовіў святар.
Пасля Літургіі адбыліся аб’явы для святароў. Штомесячны дзень духоўных сустрэч святароў і законных сясцёр скончыўся супольным абедам.
Запланаваныя мерапрыемствы:
— 9 мая 2015 года – трэцяя гадавіна смерці кс. Уладзіслава Пятрайціса. Святая Імша а 19 гадзіне ў парафіяльным касцёле ў Мёрах.
— 10 мая 2015 года – урачыстасці з нагоды 25-годдзя рэкансэкрацыі [2]святыні ў Дзеркаўшчыне. Пачатак у 12 гадзін;
— 13 мая 2015 года – парафіяльны фэст на свята Маці Божай Фацімскай у Шуміліне. Пачатак а 15 гадзіне. Св. Імшу ў 18 гадзін узначаліць біскуп Алег Буткевіч.
— 21-22 мая 2015 года — 11 міжнародная медыцынская канферэнцыя ў Віцебскім медыцынскім універсітэце;
— 6 чэрвеня 2015 года — працэсія Божага Цела [3] пройдзе ў Віцебску;
— 29 ліпеня — 1 жніўня 2015 года – дыяцэзіяльнае спатканне моладзі ў Браславе;
— 27-31 ліпеня 2015 года ў Шылова (Літва) адбудуцца рэкалекцыі для святароў, якія праводзіць а. Джон Башабора;
— 11-14 жніўня 2015 года – І Парафіяда для дзяцей і моладзі [4] Віцебскай дыяцэзіі адбудзецца ў Оршы;
— 22 жніўня 2015 года – урачыстасць Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе;
— 26-28 жніўня 2015 года – рэкалекцыі для святароў Віцебскай дыяцэзіі ў Браславе.
Марына Сінкевіч, тэкст і фота






















































