[1]З набліжэннем урачыстасці Будслаўскай Маці Божай [2] парафіі Віцебскай дыяцэзіі традыцыйна запрашаюць вернікаў узяць удзел у пілігрымках да нацыянальнага санктуарыя. У 2026 годзе, як і штогод, вернікі Паўночнай Беларусі змогуць абраць маршрут паводле сэрца, каб праз малітву і стому ўмацаваць сваю веру.
Віцебская дыяцэзія заўсёды адзначалася жывымі пілігрымковымі традыцыямі. Шлях да Будслава для многіх стаў не проста падарожжам, але важнай духоўнай падзеяй.
Расклад пілігрымак у 2026 годзе
Росіца – Будслаў
Пачатак – 26 чэрвеня
Айцы марыяне запрашаюць жадаючых прайсці праз Мёры, Верхнядзвінск, Германавічы, Падсвілле, Параф’янава, Задарожжа і Крулеўшчыну.
Кантакт: +37529 713-02-33 – кс. Аляксандр Жарнасек МІС
Віцебск – Будслаў
Пачатак – 27 чэрвеня
Адна з самых працяглых пешых пілігрымак стартуе з абласнога цэнтра. Шлях будзе праходзіць праз Віцебск, Шуміліна, Улу, Ушачы, Зябкі, Падсвілле, Докшыцы, каб фінішаваць у Будславе. Гэты маршрут падыходзіць для тых, хто гатовы да сур’ёзнай духоўнай і фізічнай працы.
Кантакты: +37533 350-75-34, +37544 773-40-76
Браслаў – Будслаў
Пачатак – 29 чэрвеня
Айцы сальватарыяне запрашаюць вернікаў прайсці шлях ад аднаго санктуарыя —Маці Божай Валадаркі Азёраў — да другога.
Кантакт: +37529 577-00-38 – кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS
Полацк – Будслаў: “Бог мой і ўсё маё”
Пачатак – 29 чэрвеня
За пяць дзён пілігрымы пераадоляць 133 кіламетры праз Ломашы, Плісу, Глыбокае і Параф’янава.
Кантакт: +37533 608-99-15 – кс. Антоній Тышко
Глыбокае – Будслаў: “Твой найлепшы маршрут — да Сэрца Маці”
Пачатак – 1 ліпеня
Не трэба шукаць ідэальны маршрут па карце ці купляць білет у далёкія краіны. Твой найлепшы маршрут у 2026 годзе — праз поле, лес, ранішнюю расу, вячэрнюю малітву і ўласную стому — проста да Сэрца Маці. Гэта не проста дарога, а асабістая сустрэча.
Кантакт: +37533 390-75-00 – кс. Андрэй Януль
Паставы – Будслаў: “Ідзі з верай. Ідзі з надзеяй. Ідзі з любоўю”
Пачатак – 1 ліпеня
Кароткі, але вельмі насычаны 77-кіламетровы шлях за тры дні. Гэта прапанова для тых, хто шукае кароткага, але глыбокага духоўнага рыўка пад дэвізам “Да Сэрца Езуса праз Сэрца Марыі”.
Важныя напамінкі для пілігрымаў
- Усе пілігрымкі патрабуюць папярэдняй рэгістрацыі па кантактных тэлефонах альбо праз адпаведныя гугл-формы (інфармацыя аб рэгістрацыі ўдакладняецца ў арганізатараў).
- Рэкамендуецца мець зручны абутак, дажджавік, неабходны запас вады і, галоўнае, — адкрытае сэрца на сустрэчу з Богам у братах і сёстрах.
Няхай Маці Божая Будслаўская вядзе кожнага пілігрыма, дапамагаючы знаходзіць сілы на гэтым складаным, але благаслаўлёным шляху. Усе маршруты вядуць да Яе — Маці Касцёла на беларускай зямлі.
Марына Сінкевіч