- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Касцёл чакае выдзялення ўчастка для будаўніцтва тэалагічнай акадэміі ў Мінску

akademia [1]Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі спадзяецца, што на наступным тыдні ў Мiнгарвыканкаме прымуць рашэнне аб выдзяленні ўчастка зямлі для будаўніцтва тэалагічнай акадэміі [2] ў сталіцы, паведамляе Крыніца.info [3] са спасылкай на БелаПАН.

Афіцыйны запыт аб выдзяленні зямлі быў накіраваны ў Мінгарвыканкам каля двух тыдняў таму.

Ініцыююць стварэнне каталіцкай тэалагічнай акадэміі беларускія біскупы, а ідэю прапанаваў кардынал Тарчызіо Бертонэ, у 2008 годзе падчас наведвання Беларусі ў якасці Дзяржсакратара Святога Пасаду.

Дакументы на рэгістрацыю Мінскай тэалагічнай акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ падпісаны 17 лютага.