- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

ІІ Парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе на Дняпры (+умовы, гімн)

parafijada_3 den10 [1]І зноў не перастаём здзіўляць. Неверагодныя прыгоды чакаюць нас на Парафіядзе Віцебскай дыяцэзіі  з 9 жніўня па 12 жніўня.

У Віцебскай дыяцэзіі вырашана сёлета праводзіць Парафіяду [2]ў прываблівым і прыгожым месцы – на Дняпры, каля Оршы. Парафіяда – у форме тур-злёту.

Што можа быць лепшага?! Св. Імша ў намёце сустрэчы, малітва ў лесе, розныя цікавыя спаборніцтвы, спевы ля вогнішча, ежа з агню, начныя чуванні, экскурсіі ў Оршу, жаўнерская дысцыпліна, вясёлыя вечары, валанцёркая і медычная апека – усё гэта з’яўляецца спалучэннем перапляценняў нашых намераў, каб станавіцца лепшымі ў “вачах Бога”.

Арганізатары гарантуюць цікавую і незабыўную праграму, смачную ежу і начлег у палатках. Няхай Пан Бог нам у гэтым благаслаўляе.

Узрост удзельнікаў: 10-17 гадоў. 

Колькасць: 10 дзяцей+2 дарослых (можа быць менш вызначанай лічбы).

Запіс у электронным варыянце да 30 ліпеня. 

НАМІНАЦЫІ ПАВОДЛЕ ТРЫЯДЫ

СТАДЫЁН

  1. Футбол.
  2. Пляжны валейбол.
  3. Тэніс (настольны).
  4. Біятлон незвычайны.
  5. Шашкі.
  6. Бег з перашкодамі (камандная ўзнагарода).
  7. Басейн.

ТЭАТР

  1. Конкурс мастацкай творчасці.
  2. Конкурс “Майстар клас”.
  3. Конкурс рэлігійнай песні (хатняе заданне).
  4. Візітная картка каманды (тэматыка — назва парафіі)(хатняе заданне).
  5. Інсцэнізацыя «Хто з нас больш міласэрны?!»(хатняе заданне).
  6. Конкурс ведаў Віцебскай дыяцэзіі.
  7. Конкурс «Хвалім Бога ў танцы»(хатняе заданне).

СВЯТЫНЯ

  1. Св. Імша.
  2. Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.
  3. Магчымасць споведзі.
  4. Канферэнцыі.
  5. Наштодзень з Бібліяй (разважанні Божага слова).
  6. Супольная малітва (Ружанец, Вяночак да Божай Міласэрнасці).
  7. Ранішні і вечаровы пацер.

Умовы ўдзельніцтва ў намінацыях «СТАДЫЁН-ТЭАТР-СВЯТЫНЯ»

СТАДЫЁН

ТЭАТР

СВЯТЫНЯ

Крытэрыі, паводле якіх будуць ацэніваць суддзі:

Хатнія заданні (у намінацыі ТЭАТР) павінны быць на беларускай мове. Кожны ўдзельнік павінен знаць на памяць гімн Парафіяды Віцебскай дыяцэзіі.

hymn_parafiady [3]

2. Гэй, сябры, станьма ў дружнае кола,
каб засведчыць братэрскі давер.
Розум, лоўкасць і моцную волю
Праявіць мы павінны цяпер.

3.Што не выпадзе — ў крыўдзе не будзем,
Хто б ў спаборніцтве не перамог.
Тут сабраліся шчырыя людзі:
Ты і я, разам мы. З намі Бог!

4.Вера, мужнасць, адзінства і радасць —
Нашай дружбы і вернасці час…
Праспявайма гім Парафіядзе,
Што яднае сягоння ўсіх нас!

Сёлета Парафіяда будзе адбывацца ў форме тур-злёту на Дняпры. Просьба абавязкова ўзяць з сабою спальнікі.

Больш падрабязная інфармацыя: +375 29 216 99 82 — кс. Валеры Орсік.

кс. Валеры Орсік, дырэктар Парафіяды Віцебскай дыяцэзіі