- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Французскі біскуп Дамінік Рэ наведаў Глыбоцкую парафію

[1]19 жніўня парафію Святой Тройцы ў Глыбокім наведаў біскуп Фрэжуса і Тулона (Францыя) Дамінік Рэ. Французскі іерарх 18 жніўня ўзначаліў галоўную св. Імшу [2] ў Браславе падчас урачыстасцяў, а з панядзелка да серады правядзе рэкалекцыі для святароў Віцебскай дыяцэзіі.

Нядзельную парафіяльную Імшу апоўдні ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч разам з біскупам Дамінікам.

Падчас Эўхарыстыі Віцебскі іерарх удзяліў сакрамант хросту дзвум маленькім дзяўчынкам і прыняў іх да супольнасці Каталіцкага Касцёла.

Гамілію да прысутных прамовіў французскі біскуп Даімінік. “Сёння ў нас вялікая радасць – прыняцце да супольнасці Касцела двух дзяцей. Гэта вялікае бласлаўленне для дзяцей, бацькоў і ўсіх нас. Але гэта прычына для кожнага з нас задумацца над сваім жыццём, як жыццём ахрышчанага хрысціяніна. Што мы зрабілі з нашага хросту?”- задаўся пытаннем іерарх. Каб дапамагчы асэнсаваць жыццё хрысціяніна, біскуп прапаноўваў простыя і цікавыя разважанні на прыкладзе рукі.

[3]

“Кожны палец на руцэ азначае пэўнае заданне нашага хрысціянскага жыцця:

Усей нашай рукой мы можам выразіць удзячнасць, падаць руку іншаму чалавеку, каб ісці разам да Езуса. Вось вам прыклад паразважаць над сваёй рукой, каб заўсёды мець прыклад да чаго павінны імкнуцца дзеткі, які стануць хрысціянамі”.

[4]

На заканчэнне св. Імшы пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч выказаў падзяку біскупам за тое, што яны захацелі ў нядзелю памаліцца менавіта ў Глыбокім: “Гэта сапраўды для нас вялікі гонар і радасць!”.

Марына Сінкевіч, тэкст
Леанід Юрык, фота