- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Будслаў 2024. Што трэба ведаць, збіраючыся на фэст?

[1]Сёлета ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі пройдуць 5 і 6 ліпеня. Пра асаблівасці сёлетняга фэсту распавёў Catholic.by яго галоўны арганізатар, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік.

Перадусім святар раіць усім, хто збіраецца ў гэтыя дні ў Будслаў, добра пазнаёміцца з праграмай сёлетняга фэсту [2], а таксама звярнуць увагу на важныя арганізацыйныя моманты.

Аднак катэгарычна забараняецца размяшчаць на падлозе ў святыні рэчы, раскладаць дыванкі і займаць праходы.

[3]

У пятніцу 5 ліпеня ў Будславе для ўдзельнікаў фэсту дзейнічае дыспенсацыя (вызывленне) ад абавязку спажывання мясных страваў.

Падчас фэсту ў Будславе з высокай доляй верагоднасці будуць сур’ёзныя перабоі з мабільнай сувяззю і доступам у сеціва, што неабходна ўлічваць, плануючы сваё прабыванне.

Catholic.by [4]
Фота: Кс. Дзмітрый Дубовік