- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Адміністрацыя прэзідэнта адказала віцебскім вернікам на просьбу аб вяртанні ксяндза Паўла Кнурэка

[1]Рэгіянальны праваабарончы сайт [2] паведамляе, што віцебскія вернікі атрымалі адказ з Адміністрацыі прэзідэнта на просьбу [3] дазволіць пробашчу катэдральнага касцёла ў Віцебску ксяндзу Паўлу Кнурэку служыць у Беларусі. Адміністрацыя выказала меркаванне, што Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў, які не працягнуў ксяндзу дазвол на служэнне, беларускага заканадаўства не парушаў.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзянаў Рыгор Шлык запэўніў, што ў Адміністрацыі прэзідэнта зварот вернікаў быў уважліва разгледжаны. Паведаміў, што, згодна з беларускім заканадаўствам, Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў “не абавязаны раскрываць [4]прычыну сваіх рашэнняў”.

“Мяркуем, што пры прыняцці рашэння Упаўнаважаным па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў аб непрацягненні знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь грамадзяніна Паўла Кнурэка нормы беларускага заканадаўства не парушаныя”, – гаворыцца ў адказе з Адміністрацыі.

[5]