[1]Тарнада, які прайшоў праз штаты Ілінойс і Індыяну, практычна знішчыў інфраструктуру і вырваў з коранем дрэвы вакол сярэдняй школы Андрэан у горадзе Мерылвіл. Аднак крыж і малітоўны грот, размешчаныя на тэрыторыі школы, засталіся некранутымі.
Адміністрацыя школы пацвердзіла ў каментарыі мясцовай газеце IndyStar, што, нягледзячы на велізарную шкоду, гэты захаваны сімвал веры аб’яднаў выпускнікоў і партнёраў для неадкладнага аднаўлення. Нягледзячы на катастрофу, школа адмаўляецца адмяняць нават запланаваныя спартыўныя мерапрыемствы.
Дырэктар сярэдняй школы Андрэан Джэйкаб Кназур, які прыбыў на месца здарэння кажа, што сітуацыя была горшай, чым ён уяўляў. Паводле яго слоў, тарнада пранёсся па паўночнай частцы школьнай тэрыторыі і пашкодзіў будынак — сарваў дах і выбіў вокны. «Гэта сапраўднае спусташэнне, — адзначыў ён.
«Амаль кожнае дрэва на тэрыторыі кампуса вырвана з коранем або пашкоджана. Усё яшчэ вельмі цяжка і сумна бачыць гэта ўласнымі вачыма. Але мы зробім усё неабходнае для аднаўлення». Ацэньваючы шкоду, Кназур сказаў, што пацярпела ўся кампусная частка, акрамя адной: крыжа і грота на паўночным баку будынка. «Гэта адзінае, што захавалася», — пацвердзіў дырэктар.
credo.pro [4]
Пераклад Марыны Ткач

