- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

ЗША: даследаванне пацвярджае ключавую ролю Марыі ў распазнаванні і ўмацаванні паклікання

[1]Джорджтаўнскі ўніверсітэт пацвердзіў ключавую ролю марыйнай пабожнасці ў распазнаванні і ўмацаванні паклікання да святарства і рэлігійнага жыцця ў Злучаных Штатах, піша польская рэдакцыя Vatican News [2].

Амерыканцы таксама прызнаюць, што святым, які найбольш натхніў іх на марыйную пабожнасць, з’яўляецца св. Ян Павел II. Разам з св. Людовікам Марыяй Грыньёнам і св. Максіміліянам Марыяй Кольбэ яго лічаць найважнейшым аўтарам духоўных твораў, прысвечаных Дзеве Марыі.

У апытанні прынялі ўдзел 1091 рэспандэнт, у тым ліку біскупы, святары, пастаянныя дыяканы і кансэкраваныя асобы.

Справаздача «Уплыў Марыі, Маці Касцёла, на пакліканні» была апублікавана 17 ліпеня 2025 года. Марыя мае вырашальны ўплыў на распазнаванне паклікання. 59% рэспандэнтаў прызналі, што марыйная пабожнасць аказала значны ўплыў на іх пакліканне. Часцей за ўсё гэта прызнавалі святары, якія належаць да закону (71%).

Умацоўвае пакліканне і вядзе да Эўхарыстыі

74% рэспандэнтаў прызналі, што іх адносіны з Марыяй умацавалі пакліканне. 80% адзначылі значны ўплыў Маці Божай на іх перажыванне Эўхарыстыі і адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту.

Марыйнай пабожнасці навучаліся ў асяроддзі сем’і.

92% рэспандэнтаў заявілі, што навучыліся марыйнай пабожнасці ў дзяцінстве, часцей за ўсё дома (79%), і толькі пазней у парафіі(44%). Сярод найважнейшых марыйных практык часцей за ўсё згадваецца Ружанец.

Спачатку пілігрымка, а потым семінарыя.

44% рэспандэнтаў заявілі, што перад тым, як вызначыцца са сваім пакліканнем, яны здзейснілі паломніцтва да месцаў аб’яўленняў. Найбольш папулярнымі святынямі з’яўляюцца Гвадэлупа і Лурд.

пераклад Марыны Ткач