- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Зімовыя вакацыі з Богам прайшлі ў Мінску

[1]У араторыі імя св. Яна Боска пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску з 26 па 28 снежня адбываліся вакацыі з Богам. Дзеці і падлеткі працягвалі разважаць над тэмай “Разам з Янам Боска крочым і дайсці да Неба хочам”, якую распачалі падчас восеньскіх вакацый. На гэты раз разважалі над юнацтвам святога Яна Боска.

На працягу трох дзён дзеці абмяркоўвалі тэмы працы і сяброўства: праца, якая з’яўляецца білетам у Неба, і сяброўства, якое з’яўляецца скарбам. Дзеці таксама атрымлівалі дамашняе заданне, якое павінны былі выканаць разам з бацькамі: знайсці думкі святых пра працу і напісаць дзесяць запаведзяў сяброўства. Падчас гурткоў удзельнікі вакацый маглі падрыхтаваць якісьці падарунак або святочную паштоўку для сваіх родных ці сяброў.

[2]

Апошні дзень атрымаўся вельмі незвычайным для ўдзельнікаў. Ужо раніцай дзецям былі прапанаваны цікавыя эстафеты, якія былі звязаны з жыццём святога Яна Боска. Потым адбылася святая Імша і аплаткавая сустрэча дзяцей Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі з біскупам Юрыем Касабуцкім.

[3]

Завяршыліся вакацыі тэлепраграмай, якая дапамагла ўдзельнікам успомніць усё, што яны перажывалі і пазнавалі падчас усіх вакацый, падзяліцца сваімі ўражаннямі і выказаць словы падзякі адзін аднаму за цудоўны час, праведзены разам.

[4]

Падчас слоўка с. Дар’я Еўтухоўская FMA расказала гісторыю з жыцця святога Яна Боска, якая распавядала пра аднаго сябра, з якім кс. Боска дзяліў усё напалам, і пажадала ўсім знайсці і мець такога сябра, а таксама не забываць аб галоўным сяброўстве ў жыцці кожнага хрысціяніна – сяброўстве з Езусам.

sdb.by [5]