[1]Урачыстасці ўшанавання бласлаўлёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча ў Росіцы ў гэтым годзе адбудуцца 18 лютага.
Урачыстасці пачнуцца ў 11 гадзін.
Вёска Росіца Верхнядзвінскага раёна знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду і пілігрымавання ад 1 студзеня 2017 года абавязкова неабходна мець пры сабе пашпарт (плаціць дзяржаўную пошліну не трэба).
Як заўсёды, на заканчэнне ўсіх пілігрымаў айцы-марыяне запрашаюць на гарачы пачастунак.
11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта (магчымасць споведзі);
12.00 – святая Імша;
13.00 – працэсія на пляц мучаніцтва бласлаўлёных Юрыя і Антонія;
14.00 – гарачы пасілак.