1
[1]9 чэрвеня Папа Францішак правёў сустрэчу з кардыналам Анджэла Бэчу, прэфектам Кангрэгацыі па справах кананізацыі, падчас якой дазволіў абнародаваць падрыхтаваныя дыкастэрыяй дэкрэты, паведамляе Беларуская рэдакцыя [2] Vatican News.
Першыя тры дакументы тычацца прызнання цудаў, здзейсненых праз заступніцтва Слугаў Божых: аргентынскага францішканіна Мамэрта Эскью, (1826-1883); нямецкага святара кс. Францішка Марыя ад Крыжа (Ёгана Батысты Ёрдана, 1848-1918), заснавальніка Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) і кангрэгацыі Сясцёр Боскага Збаўцы (сальватарыянкі); а таксама венесуэльскага свецкага верніка Хасэ Грыгорыя Эрнандэса Цыснераса (1864-1919).
Дэкрэт аб прызнанні мучаніцтва тычыцца італьянкі, сястры Марыі Лаўры Маінэці (Тэрэзіны Эльзы), манахіні з кангрэгацыі Дачок Крыжа, Сясцёр св. Андрэя, забітай з нянавісці да веры ў 2000 г.
Святы Айцец ухваліў таксама дэкрэт аб прызнанні гераічнасці цнотаў мексіканскай манахіні Глорыі Марыі ад Езуса (Эсперансы Элізонды Гарсіі, 1908-1966) з кангрэгацыі з кангрэгацыі Місіянерак Катэхетак Бедных.