[1]Францішкане запрашаюць юнакоў (8 — 11 клас) прыняць удзел у рэкалекцыях “Дрэва жыцця”, якія будуць праходзіць з 21 па 23 сакавіка ў кляштары св. Антонія ў Івянцы.
Пачнуцца рэкалекцыі св. Імшою а 18.00 ў панядзелак, а закончацца абедам у сераду.
Усіх, хто прагне з францішканскімі святымі праз таямніцу Крыжа і радасць Уваскрасення пазнаваць шлях свайго жыцця, сардэчна запрашаем!
Дакладная інфармацыя: +375 29 556 77 98 (а. Яўген) +375 29 821 98 37 (бр. Павел)
grodnensis.by [2]