[1]20-21 жніўня парафія Божага Цела аг. Беразінскае (Маладзечанскі р-н, Мінская вобл.) запрашае ўсіх жадаючых на хрысціянскі музычны фестываль.
Мэта фестывалю:
1. Распаўсюджванне і пашырэнне беларускага хрысціянскага спеву і хрысціянскіх вартасцяў.
2. Знаёмства і інтэграцыя беларускіх хрысціянскіх выканаўцаў і ўдасканаленне іх прафесійных навыкаў.
3. Сустрэча дзяцей, моладзі і дарослых, каб супольна праслаўляць Бога праз дар
музыкі і спеву.
4. Паглыбленне сумеснага радаснага перажывання такіх каштоўнасцяў, як вера, культура і праца.
Умовы ўдзелу:
1. Даслаць анкету (можна спампаваць на старонцы vk.com/laudato_si [2]) на эл. адрас laudatosi.post@gmail.com або патэлефанаваць арганізатарам ці даслаць раздрукаваную анкету на адрас: 222313 аг. Беразінскае, вул. Леніна, 3.
2. Даслаць тэкст, або ноты з тэкстам, або аўдыёзапіс 2-х спеваў хрысціянскага зместу, якія ўдзельнік жадае выканаць на фестывалі.
3. Час выступу да 15 хвілін.
4. Удзел могуць браць выканаўцы і гурты агульнай колькасцю да 15 чалавек.
5. Тэрмін падачы анкеты – да 01.08.2016.
6. Удзельнікі, якія выканаюць умовы ўдзелу ў фестывалі, атрымаюць запрашэнне пасля 01.08.2016.
Арганізатары забяспечваюць:
- гукавое абсталяванне;
- начлег (удзельнікам);
- пасілак (удзельнікам)
Кантакты:
8033 602-20-36 (life) – Андрэй laudatosi.post@gmail.com;
8029 961-42-15 (vel) – Алёна vk.com/laudato_si