[1]Вялікі пост — гэта час, калі дзеці і дарослыя выбіраюць велікапосную ахвяру: тое, ад чаго яны адмовяцца на працягу наступных 40 дзён.
Цукеркі заўсёды былі традыцыйнай прапановай для дзяцей — іх заахвочвалі, каб даведацца, ці можна абысціся без пачастункаў да Вялікадня.
Хаця гэта часта можа быць вельмі цяжкай ахвярай для дзяцей, вы калі-небудзь заклікалі іх адмовіцца ад відэагульняў?
Нягледзячы на тое, што многія людзі ўшаноўваюць блаславёнага Карла Акуціса як святога апекуна відэагульняў і геймераў, насамрэч у яго былі значна больш складаныя адносіны з экранамі і гаджэтамі.
Вядома, ён любіў гуляць у відэагульні, але аднойчы, гуляючы са сваімі сябрамі, ён быў здзіўлены, наколькі агрэсіўнай стала іх рэакцыя пасля некалькіх гадзін гульні. Яго сябры пайшлі дадому ў слязах, і пасля гэтага Карла вырашыў абмежаваць свой час за відэагульнямі адной гадзінай у тыдзень.
Многія дзеці «падключаны» да экранаў па восем гадзін у дзень і гуляюць у гульні не менш за тры гадзіны ў дзень. Гэта азначае, што некаторыя дзеці гуляюць у відэагульні каля 21 гадзіны ў тыдзень. Іншымі словамі, амаль дзень кожны тыдзень.
Для многіх дзяцей такая ахвяра будзе самай цяжкай і можа выклікаць шмат слёз. Аднак калі гэтае дзіця зможа ператварыць гэта ў ахвяру Богу, звязаўшы свой боль з болем Езуса на крыжы, яго жыццё зменіцца.
Практычная заўвага: калі вы вырашылі заахвочваць сваіх дзяцей да такога Вялікага посту, не забудзьцеся прапанаваць ім альтэрнатыўныя заняткі без экрана. Калі вы гэтага не зробіце, то добрыя намеры ператворацца ў беспарадак, і ваша дзіця зноў будзе гуляць да вечара Папяльцовай серады.
Па матэрыялах credo.pro [3]