- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

За тры дні 200 кіламетраў: эстафетная бегавая пілігрымка да Маці Божай Чэнстахоўскай

[1]44 пілігрымы прымаюць удзел у эстафетнай бегавой пілігрымцы ў санктуарый Ясна Гура, які знаходзіцца ў Чэнстахова. Пілігрымка завершыцца ў нядзелю, 13 жніўня. На працягу трох дзён пілігрымам трэба пераадолець 200 кіламетраў.

Тадэвуш Краска, прэзідэнт асацыяцыі «Biegiem Radom», якая з’яўляецца арганізатарам бегавой пілігрымкі, дадае, што эстафетная формула паломніцтва ўніверсальная.

— Гэта пілігрымка дазваляе бегчы, незалежна ад вашых бегавых здольнасцяў. У нас нават ёсць новая старэйшая група, — сказаў Тадэвуш Краска.

У пілігрымцы ўдзельнічаюць не толькі мужчыны, але і жанчыны.

Вось, што яны кажуць пра такі спосаб пілігрымавання:

— Я два гады думала пра бегавую пілігрымку. Я адчуваю яе сілу і падтрымку ўдзельнікаў, — кажа Адрыяна Глегола.

Моніка Зыховіч, наадварот, у бегавой пілігрымцы ў Чэнстахова ўдзельнічае ўжо 10 гадоў.

— Гэта традыцыя. Але мушу прызнацца, што мне даводзіцца змагацца з лянотай, таму што нехта ўвесь час кажа ў патыліцу: навошта так мучыцца, чаму б не пасядзець дома і не паспаць даўжэй? Але я адчуваю духоўную падтрымку, я ўстаю і бягу, — сказала Моніка.

У нядзелю пілігрымы далучацца да 45-й пешай пілігрымкі Радамскай дыяцэзіі і разам прыйдуць да санктуарыя Ясна Гура.

Па матэрыялах deon.pl [2]
пераклад Марыны Ткач