- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

За што касцёлам прысвойваецца тытул “Базіліка”?

[1]

Базіліка Святога Пятра

“У Беларусі ёсць некалькі малых базілік. За што касцёлы могуць атрымаць такі тытул?”

Ірына

На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP, піяр, магістр тэалогіі, Ліда:

– Дзякую за пытанне!

Базіліка (з грэч. βασιλικός – каралеўскі, лац. basilica ) – у архітэктуры “выцягнуты, прамавугольны ў плане будынак, падзелены падоўжанымі радамі калонаў або слупоў на некалькі (звычайна 3 ці 5) частак (нефаў, наасаў), якія маюць самастойныя перакрыцці”.

У Старажытным Рыме базілікі выкарыстоўваліся як судовыя залы, рынкі і інш. Пазней базіліка стала адным з асноўных тыпаў хрысціянскіх храмаў, пашырылася ў візантыйскай, сірыйскай, раманскай і гатычнай архітэктуры, а таксама ў традыцыі Адраджэння і барока.

У Беларусі базілікі з’явіліся ў канцы XVI ст., пашырыліся ў XVII — XVIII стст. Найчасцей выкарыстоўваліся ў культавых хрысціянскіх будынках (каталіцкіх, праваслаўных і уніяцкіх), зрэдку – у ратушах (Слуцк), сінагогах (Слонім).

Існуе паняцце вялікай і малой базілікі. Вялікая базіліка (лац.: basilica maior) – тытул, які надаецца найвышэйшым па рангу каталіцкім базілікам. Чатыры з іх знаходзяцца ў Рыме: Латэранская базіліка, базіліка Святога Пятра ў Ватыкане, базіліка Святога Паўла за мурамі, базіліка Маці Божай Вялікай. Дзве базілікі ў Асізі: базіліка св. Францішка, базіліка Маці Божай Анёльскай.

Малая базіліка (лац.: basilica minor ) – тытул, які надаецца адмысловым святыням. Гэты ганаровы тытул прысвойваецца Папам Рымскім у знак старажытнасці святыні, яе гістарычнай важнасці або значнасці як душпастырскага і пілігрымскага цэнтра.

Малая базіліка павінна адпавядаць наступным умовам:

Малыя базілікі ў Беларусі – гэта каталіцкія касцёлы, якім Папа Рымскі прысвоіў тытул малой базілікі.

Тры беларускія каталіцкія святыні маюць тытул малой базілікі:

  1. Базіліка Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне (катэдра). 15 снежня 1990 г. – дата прысваення тытула. [2]
  2. Базіліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе (Нацыянальны Марыйны Санктуарый). 11 чэрвеня 1993 г. – дата прысваення тытула. [3]
  3. Базіліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску (катэдра). 6 лютага 1996 г. – дата прысваення тытула. [4]