- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

З верасня распачынаецца набор у «Школу сямейнага жыцця» ў Мінску

[1]Мэтай навучання ў «Школе сямейнага жыцця» з’яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства і ў сямейнай кансультацыі.

Як інфармуе партал catholic.by [2], навучанне працягваецца тры гады. З’езды адзін раз на месяц, звычайна ў трэцюю суботу і нядзелю месяца.

Заняткі будуць праходзіць пры кляштары айцоў кармэлітаў босых па адрасе: г. Мінск, вул. Герасіменкі 6/1.

Пасля заканчэння «Школы сямейнага жыцця» слухач атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях, а таксама дыплом аб заканчэнні курса І ступені для выкладчыкаў натуральнага планавання сям’і ў вобласці сімптатэрмальнага метаду.

Пры сабе на кваліфікацыйнай размове неабходна мець наступныя дакументы: