[1]Раніцай 27 чэрвеня ад браслаўскага касцёла распачалася пілігрымка ў Будслаў некалькіх вернікаў парафіі.
Як вядома, сёлета ў сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай у краіне, пілігрымкі з парафій не арганізуюцца. Але шанавальнікі Маці Божай Будслаўскай могуць наведваць Нацыянальны санктуарый у прыватным парадку.
Вернікі з Браслава плануюць пераадолець шлях да Будслава за пяць дзён. Пілігрымы запланавалі маліцца не толькі індывідуальна, але і збірацца на супольную малітву.
Пілігрымы прапануюць усім жадаючым дасылаць ім свае інтэнцыі, у якіх яны будуць маліцца падчас шляху ў Будслаў. Інтэнцыі можна дасылаць у SMS-паведамленні або пісаць у Viber на нумар: +375 (29) 255 57 14 (Аляксей).
Святлана Жылевіч, waladarka.by [3]
