[1]Вера адыгрывае ключавую ролю ў жыцці кожнага чалавека на зямлі. Ад таго ў што чалавек верыць, на чым заснавана яго вера і наколькі яна трывалая, залежыць кірунак, якасць і эфектыўнасць жыцця кожнага. Гэта асабліва важна ў перыяды выпрабаванняў, у цяжкія часы. Жыццёвыя крызісы правяраюць веру на трываласць. Яны патрабуюць моцнай і досыць цягавітай веры.
Цяжкія часы — гэта найлепшая абстаноўка для ўзрастання або трэніроўкі веры.
На рэкалекцыях закранецца некалькі ключавых пытанняў узрастання веры ў цяжкасцях: якім чынам мы можам ператварыць складанасці, якія перажывае сёння ўвесь свет і кожны чалавек асабіста, у духоўныя блаславенні, у крыніцу росту і ўмацавання душы?
Пачатак: 9 снежня (пятніца), 19.00. Заканчэнне: 11 снежня (нядзеля), 14.00.
Меркаванае ахвяраванне за ўдзел: 50 руб.
Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Уселюбе.
Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу: ++375(29) 280-05-45 [2]
Адрас: вул. Чырвонаармейская 20, а.г. Уселюб, Навагрудскі р-н.