- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Якая розніца паміж індывідуальнай малітвай і св. Імшой з замоўленай інтэнцыяй?

msza swieta [1]«Якая розніца паміж індывідуальнай малітвай і св. Імшой з замоўленай інтэнцыяй?»
Ангеліна, 23 гады

На пытанне адказвае кс. Дзмітрый Леўчык:

Паводле Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, святая Імша – “гэта ахвяра Цела і Крыві Езуса Хрыста, якую Ён устанавіў, каб увекавечыць ажно да свайго прыйсця ахвяру Крыжа, даручаючы такім чынам Касцёлу ўспамін сваёй смерці і ўваскрасення”. Інакш кажучы, гэта асноўная падзея з жыцця Езуса, у якую мы трапляем, пераадолеўшы бар’еры часу і прасторы.

Ад пачатку стварэння людзі прыносілі Богу розныя ахвяры. Але па прычыне граху гэтыя ахвяры не маглі падабацца Богу. Таму Ён у міласэрнасці сваёй паслаў у свет Свайго Адзінароднага Сына, які ахвяраваў сябе дзеля адпушчэння грахоў свету. Гэтую падзею мы ўспамінаем падчас кожнай св. Імшы. Тым самым спраўджваецца сапраўдная і найвышэйшая ахвяра, якую Сын Божы прыносіць Айцу за ўсё чалавецтва.

Касцёл вучыць, што існуе некалькі відаў плёнаў св. Імшы, сярод якіх – агульны і асаблівы.

Касцёл выразна гаворыць пра тое, што ўдзел у св. Імшы праз Эўхарыстыю кожнага з нас напаўняе ласкай і бласлаўленнем неба, узмацняе ў пілігрымаванні па зямным жыцці і абуджае прагу вечнага жыцця, ужо цяпер яднае з Хрыстом, які сядзіць праваруч Айца, з нябесным Касцёлам, бласлаўлёнай Дзевай і ўсімі святымі (ККК 1402-1405). Асабістая малітва, нягледзячы на вялікую вартасць, не можа запэўніць нам такую вялікую ласку.

grodnensis.by [2]