- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Як змяніць імя, дадзенае пры хросце?

fotograf-chrzest-szczecin-033 [1]“Як змяніць імя, дадзенае пры хросце?” Віктар

На пытанне адказвае кс. Валерый Марціноўскі:

– Нельга змяніць імя, дадзенае пры хросце. У каноне 849 “Кодэксу кананічнага права” чытаем між іншым пра хрост, што ён “вызваляе людзей з грахоў, адраджае іх як Божых дзяцей і праз упадабненне да Хрыста незнішчальнай пячаткай уключае іх у Касцёл”. Гэтая “незнішчальная пячатка” з’яўляецца тым знакам, што не толькі не можна змяніць імя ахрышчанага, але таксама і нязменная яго сутнасць як хрысціяніна, нават пры магчымым знешнім аддаленні ад Хрыста.