[1]Абсалютная навіна цяперашніх ватыканскіх рэкалекцый – тое, што ў іх падрыхтоўцы прыняла ўдзел італьянская сямʼя.
Традыцыю рэкалекцый ў Ватыкане ўвёў у 1929 г. Папа Пій XI. Да часу Паўла VI рэкалекцыі для Ватыкана праводзіліся падчас Адвэнту, а не ў Вялікім посце. Але Папа Францішак вывеў іх за Ватыкан. Такім чынам, ужо ў чацвёрты раз ватыканскія рэкалекцыі адбываюцца ў мястэчку Арыча, прыкладна ў 30 км ад Рыма.
5 сакавіка разам з бліжэйшымі супрацоўнікамі з Рымскай курыі Папа адправіўся туды аўтобусам. Ён сам, як і больш за 80 кардыналаў, біскупаў і святароў, якія прымаюць удзел у рэкалекцыях, аплачвае сваё знаходжанне.
«Ало, гэта Папа Францішак. Я б хацеў аб нечым папрасіць». Гэтыя словы ў трубцы тэлефона сталі ўжо францішкаваю прэлюдыяй да духоўных практыкаванням. Ён заўсёды асабіста тэлефануе святару, якога абраў для правядзення рэкалекцый.
Першым з іх быў пробашч рымскай парафіі,які ўдзельнічаў у праграме фармацыі святароў а. Анджэла Дэ Сантыс; затым – італьянскі кармеліт, прафесар духоўнасці ст. Бруна Секандзін; далей настаяцель з Мілана (і вельмі вядомы ў Італіі прапаведнік) кс. Эрмес Марыя Ронка з Ордэна Слуг Марыі.
У гэтым годзе выбар Папы паў на 53-гадовага італьянскага францішканіна а. Джуліа Мікеліні з невялікага францысканскага манастыра у Чыта дэла Пьеве. «Званок ад Папы быў для мяне вялікай нечаканасцю. Напэўна, ён падумаў пра мяне, прачытаўшы маю кнігу з каментарамі да Евангелля св. Мацвея, якую я падарыў яму падчас яго візіту ў Асізі. Ён папрасіў аб правядзенні рэкалекцый, але тэмы не вызначыў», – кажа цяперашні рекалекцыяніст. Разважанні а. Мікеліні падрыхтаваў падчас сваіх асабістых духоўных практыкаванняў у Галілеі. Іх тэмай былі Страсці Хрыстовыя, паводле Евангелля ад св. Мацвея.
«Дом Боскага Настаўніка» (Casa Divin Maestro) у Арыча, дзе праходзяць папскія рэкалекцыі, стаіць на схіле ўзвышша, з якой адкрываецца цудоўны від на возера Альбана і размешчаны над ім замак Гандольфа разам з папскай рэзідэнцыяй. У добрае надворʼе на гарызонце можна разглядзець купал базылікі св. Пятра.
Да абрання на пасад святога Пятра Хорхе Берголіа ніколі раней тут не бываў. «Калі ў Ватыкане адбываліся рэкалекцыі для Рымскай курыі, усе папскія аўдыенцыі адкладаліся, так менш заняткаў было для Швейцарскай гвардыі, таму гвардзейцы і самі ў гэты час выязджалі на свае рэкалекцыі. Для іх гэта выдатная тэрыторыя. Яны мелі спакойнае месца для малітвы, а ў бліжэйшым лесе маглі пры выпадку спакойна трэніравацца. Думаю, што гэта яны расказалі Папу Францішку пра гэтае месца «, – кажа кс. Алінто Креспо, адзін з пяці цяперашніх гаспадароў гэтай тэрыторыі.
Абсалютная навізна цяперашніх духоўных практыкаванняў заключаецца ў тым, што а. Джуліа Мікеліні запрасіў да іх падрыхтоўкі таксама мужа і жонку, з якім супрацоўнічае ўжо доўгія гады, і сястру-кларыску з манастыра ў Губбіо.
Калі рэкалекцыі адбываліся ў Ватыкане, то пасля вялікапосных медытацый удзельнікі проста вярталіся да сваіх абавязкаў. Годны сын св. Ігнацыя (які загадвае адпраўляць духоўныя практыкаванні далёка ад свайго звычайнага асяроддзя) не мог на гэта пагадзіцца. Адсюль – выбар Арыча і поўны перанос акцэнту з духоўных практыкаванняў, « якія раствараюцца» у штодзённых абавязках, на час спынення і выключнай сустрэчы з Богам. Рытм гэтых духоўных практыкаванняў вызначаюць штодзённая св. Імша, дзве медытацыі, агульная Вячэрняя і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.
«Папа Францішак шмат часу праводзіць у капліцы, з дому амаль не выходзіць, у той час як іншыя ў лесе ў адзіноце адпраўляюць, напрыклад, Крыжовы Шлях альбо моляцца на ружанцы. Таксама і за сталом падчас сумеснага пасілку Папа рэдка дае сябе чуць. Для яго гэта час малітвы, а не дыскусій », – кажа кс. Креспо. Дарэчы, Францішак папрасіў, каб медытацыі адбываліся не толькі ў капліцы.
Адна з самых відавочных змен, якія адбыліся ў рекалекцыйным доме ўлічваючы знаходжання Папы, гэта замена лавак у капліцы. «У пачатку былі простыя драўляныя. Але многія ўдзельнікі рэкалекцый – гэта людзі ўжо старэйшага ўзросту, нярэдка з праблемамі здароўя, таму з Ватыкана прывезлі зручныя крэслы з кленчыкамі», – распавядае кс. Креспо. Святы Айцец, як і іншыя ўдзельнікі, мае невялікі пакой са сталом каля сцяны. Спажывае ежу разам з усімі, у агульнай сталовай. Не мае якога-небудзь пэўнага месца ў капліцы, садзіцца, дзе хоча.
«Падчас нашай першай сустрэчы я прасіў Святога Айца аб ласцы і цярпенне да мяне», – прызнаўся перад рэкалекцыямі а. Мікеліні. І дадаў: «Я ўсё яшчэ не магу ў гэта паверыць. Штодня слухаю пра гэта дзякуючы радыё і тэлебачанню. Цяпер мы на шэсць дзён памяняемся ролямі. Евангелле ад Мацвея гэта Евангелле Царквы, гэта значыць тое, якое больш за ўсё падкрэслівае асобу Пятра. Гэта адзінае Евангелле, у якім двойчы напісана ekklesia, гэта значыць «Царква», а разам з тым у ім часцей за ўсё гаворыцца пра Пятра. Мне здалося гэта чымсьці добрым, паўстаць перад сучасным Пятром і размаўляць з ім пра «еклезіястычнае Евангелле» Царквы».
Стыль ватыканскіх рэкалекцый за мінулыя гады моцна змяніўся. Спачатку іх прамаўлялі выключна кардыналы і біскупы з Ватыкана. Але Павел VI першым пачаў запрашаць іерархаў і багасловаў не з Рымскай курыі і нават не з Італіі. У 1976 годзе гэтая задача была даверана мітрапаліту Кракаўскаму кардыналу Каралю Войтыле, які пазней, стаўшы Папам, пашырыў гэтую практыку, выбіраючы рекалекцыяністаў з далёкіх куткоў свету, напрыклад, з Анголы, Чылі ці Бразіліі.
aleteia.org [5]
пераклад з credo [6]


