Адно з самых складаных пытанняў у выхаванні дзяцей – гэта ведаць, як і калі іх заклікаць да парадку. Што павінны зрабіць бацькі (або настаўнік), калі дзіця выдатна ўмее паставіць выклік цяжкага калібра і здаецца, што ніякія сродкі не дзейнічаюць? Мы звярнуліся да святога Яна Боска.
Ян Боска выдатна ведае, праз што ты зараз праходзіш, таму што ён прысвяціў усё сваё жыццё фарміраванню характара маладых збунтаваных дзяцей. Ён прымаў сотні бедных падлеткаў, выхоўваючы іх і аддаючы ўсю сваю энергію, каб змяніць тых дзяцей у людзей праведных, якія б служылі вышэйшым дабро ў грамадстве. Па меры таго, як павялічваўся абʼём працы, Ян Боска ўсё больш меў патрэбу ў дапамозе іншых. Гэта, адпаведна, азначала таксама выхаванне новых настаўнікаў. У сваіх лістах да настаўнікаў св. Ян Боска апісвае падрабязную «ахоўную сістэму» навучання, накіраваную на такі настрой вучняў, «каб яны былі паслухмяныя не з страху ці прымусу, а з пераканання. У гэтай сістэме належыць выключыць любую сілу, а замест яе спружынай-рухавіком павінна быць міласэрнасць».
Вось сем парад, якія Ян Боска вызначыў для настаўнікаў-выхавацеляў, і якія і зараз застаюцца актуальнымі і могуць дапамагчы змучаным бацькам (або расчараваным настаўнікам) вывесці дзіця на шлях дабрачыннасці.
1. Пакаранне павінна быць крайнасцю.
Як жа часта я гэта пазнаваў за сваю працяглую карʼеру выхавацеля! Не падлягае сумневу, што ў дзесяць разоў лягчэй страціць цярпенне, чым яго захаваць, прыстрашыць дзіця, чым яго пераканаць. Несумненна і тое, што пакарання тых, хто нам пярэчыць, значна больш падсілкоўвае наш гонар, чым цярплівае да іх стаўленне з нязменнай добразычлівасцю. Святы Павел часта засмучаўся тым, як некаторыя з тых, хто навярнуўся занадта лёгка вярталіся да старых звычак; аднак жа зносіў усё гэта з цярпеннем, якое выклікала толькі здзіўленне. Менавіта такое цярпенне трэба нам у кантактах з маладымі людзьмі.
2. Выхавальнік павінен імкнуцца да таго, каб вучні яго любілі, калі хоча заваяваць іх павагу.
Калі яму гэта ўдасца, адсутнасць пэўных прыкмет добразычлівасці ўжо складзе пакаранне. Кожны выхавальнік павінен зрабіць так, каб яго любілі, калі хоча, каб яго баяліся. Ён дасягне гэтай высокай мэты, калі яго словы, а яшчэ больш – яго ўчынкі будуць сведчыць, што ён дбае выключна пра духоўны і зямны дабрабыт сваіх вучняў.
3. За выключэннем вельмі рэдкіх выпадкаў вымовы і пакаранне не павінны адбывацца публічна, а толькі сам-насам і далёка ад іншых.
Таму ты маеш пакараць дзіцяці з цярпеннем бацькі. Ніколі, па магчымасці, мы не караем публічна, але сам-насам, або, як кажуць, «in camera caritatis» – не ў прысутнасці іншых. Толькі ў тым выпадку, калі хочам перадухіліць сурʼёзнага скандалу, я б дазволіў публічнае абвінавачанне або пакаранне.
4. Належыць пазбягаць усялякага фізічнага пакарання. Прымусу стаяць у нязручнай позе, цяганне за вушы і іншых падобных кар. Іх забараняе закон, а акрамя таго, яны выклікаюць злосць у юнакоў і паніжаюць рэпутацыю выхавацеля.
5. Педагог павінен клапаціцца, каб патрабаванні дысцыпліны і звязаныя з імі ўзнагароды і пакарання былі абвешчаныя вучню, так каб ніхто не мог адгаварыцца, што не ведаў, што было загадана або забаронена. Іншымі словамі, дзеці маюць патрэбу межаў і добра на іх рэагуюць. Ніхто не адчувае сябе ўпэўнена, калі ляціць усляпую, і тады заўсёды падае.
6. Будзь патрабавальным, калі гаворка ідзе пра абавязкі, рашучы ў імкненні да дабра, адважны ў перадухіленні злу, але заўсёды мяккі і разважлівы. Запэўніваю цябе, сапраўдны, поспех можа быць толькі плёнам цярпення. Нецярплівасць звычайна раздражняе вучняў і распаўсюджвае незадаволенасць паміж лепшымі з іх. Шматгадовы вопыт навучыў мяне, што цярпенне – гэта адзінае лякарства нават у горшых выпадках непадпарадкавання і недахопу рэакцыі сярод юнакоў. Бывала, што па шматлікіх цярплівых стараннях, і без бачнага поспеху, я прызнаваў непазбежным звярнуцца да суровых сродкаў. Аднак я нічога ніколі імі не дамогся, а ў выніку заўсёды пераконваўся, што перамагала ў рэшце рэшт міласэрнасць, там, дзе суровасць цярпела паразу. Любоў міласэрная – гэта лекі ад усяго, хоць гэта лячэнне можа быць занадта павольным.
7. Каб быць сапраўднымі бацькамі ў кантактах з моладдзю, мы не можам дазволіць, каб цень гневу зацямняла наш твар.
Калі часам такое неспадзявана адбудзецца, дык няхай ясны супакой нашых думак тут жа разгоніць хмары нецярплівасці. Самакантроль павінен кіраваць усёй нашай істотай: нашым розумам, нашым сэрцам, нашымі вуснамі. Калі хтосьці вінаваты, абудзі да яго спагаду ў сваім сэрцы і надзею ў сваім розуме; тады ўбачыш яго наскрозь і пакараеш яго з карысцю. У некаторыя цяжкія хвіліны пакорлівая малітва да Бога значна больш падыходзіць, чым раптоўны выбух гневу. Твае вучні, напэўна, не будуць мець ніякай карысці ад тваёй нецярплівасці, а ты сваёй пастановай не дапаможаш нікому, хто можа, на цябе глядзіць.
CREDO [4]
пераклад Catholicnews.by