[1]У выдавецтве “Беларусь” выйшла кніга беларускага даследчыка Дзяніса Лісейчыкава «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг.».
У кнізе распавядаецца пра ўмовы жыцця ўніяцкіх святароў Беларусі, іх стасункі з царкоўнымі і свецкімі ўладамі, падаецца лакалізацыя святарскіх родаў, паведамляе КРЫНІЦА.info [2]. Апроч таго, у выданні змешчаны біяграфіі 8,5 тыс. прадстаўнікоў уніяцкага духавенства.
Наклад манаграфіі ў 400 асобнікаў бліжэйшым часам паступіць у кнігарні.