- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Выйшаў «Псалтыр» па-беларуску — справа апошніх год жыцця айца Аляксандра Надсана

8 жніўня ў грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры Праведнага Язэпа ў Мінску адбылася прэзентацыя богаслужбовага выдання «Псалтыра» ў перакладзе на беларускую мову айца Аляксандра Надсана.

Праца над «Псалтыром» стала справай апошніх гадоў жыцця для беларускага святара, які жыў у Лондане.

sluzba psaltyr [1]

Прэзентацыя была прымеркаваная да 90-х угодкаў з дня ягонага нараджэння. На пачатку адбылася Боская Літургія і Паніхіда.

sluzba psaltyr1 [2]

gajek [3]

Пасля малітвы прайшла прэзентацыя юбілейнага выдання. Са словам да прысутных звярнуўся архімадрыт Сяргей Гаек.

pomnik nadsan [4]

Скульптар Генік Лойка прадставіў праект помніка айцу Аляксандру Надсану.

Айцец Аляксандар Надсан пайшоў з жыцця 15 красавіка 2015 году ў Лондане.

Айцец Аляксандар Надсан — святар Беларускай грэка-каталіцкай царквы, апостальскі візітатар, выбітны дзеяч беларускай эміграцыі, аўтар шэрагу кніг па гісторыі Беларусі, перакладчык літургічных тэкстаў візантыйскага абраду на беларускую мову.

svaboda.org [5]