[1]У садоўнікаў Ватыкана цяпер ёсць новы інструмент для догляду за папскімі ўгоддзямі: спецыяльна распрацаваная электрычная газонакасілка з гербам Святога Пасаду. Папа Леў XIV атрымаў падарунак ад чэшскага вытворцы «Swardman» падчас агульнай аўдыенцыі ў сярэдзіне лістапада: белую газонакасілку Electra 2.0.
Спецыяльна замоўленая мадэль мае абабітыя скурай ручкі і была сабрана ўручную на заводзе кампаніі ў Шардзіцэ (Чэхія). «Гэта быў неверагодна моцны вопыт, поўны пакоры і павагі», — адзначыў Якуб Дворак, менеджэр па продажам, які асабіста ўручыў падарунак. «Пантыфік ацаніў герб Ватыкана на прыладзе, з цікавасцю выслухаў наша тлумачэнне таго, як працуе газонакасілка, і вельмі ветліва падзякаваў нам».
Згодна з прэс-рэлізам Міністэрства замежных спраў Чэхіі, ціхая газонакасілка з дакладным скошваннем прызначана для выкарыстання ў садах Ватыкана — або, магчыма, у летняй рэзідэнцыі Папы ў Кастэль-Гандольфа.
Кампанія, заснаваная ў 2013 годзе, вырабляе абсталяванне для догляду за газонамі, якое спалучае функцыянальнасць з элегантнасцю, годнай гістарычных месцаў. Пасольства Чэхіі пры Святым Пасадзе адыграла ключавую ролю ў арганізацыі падарунка, які Дворжак апісаў як момант, поўны сапраўднай магіі.
Садоўнікі Ватыкана будуць выкарыстоўваць электрычную газонакасілку для догляду за газонамі, якія забяспечваюць прыемнае знаходжанне ў самай маленькай краіне свету.
credo.pro [2]
Пераклад Марыны Ткач