[1]Архідыяцэзія Трані-Барлетта-Бішэлье распаўсюдзіла на сваёй Фэйсбук-старонцы альбом з уступлення ў навіцыят с. Марыі Вікторыі, паведамляе партал Credo [2]. Архідыяцэзія знаходзіцца на поўдні Італіі, уваходзіць у мітраполію Бары-Бітонта ў правінцыі Апулія.
27 красавіка 2018 года ў бэнэдыктынскім абацтве св. Роджэра Канскага ў Барлетта была прынята ў навіцыят сястра Марыя Вікторыя ад Крыжа. Гэту падзею вырашылі прадставіць так, каб наглядна паказаць, што ёсць кансэкраванае жыццё: сясцёр нездарма называюць нявестамі Хрыста. Парадуемся разам з гэтай нявестай!










