[1]Апошнім часам у СМІ заўважная дыскусія пра школьныя падручнікі. Прапануем сваю спробу ацаніць змест падручнікаў па пытаннях, якія могуць цікавіць католікаў. Для разгляду возьмем падручнікі па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі для вучняў 6-7 класаў агульнаадукацыйных школ. Усе выкарыстаныя падручнікі змешчаны на сайце uchebniki.by [2]
Для таго, каб акрэсліць, які вобраз святара малююць падручнікі, паспрабуем адказаць на некалькі пытанняў:
- Якая інфармацыя пра духавенства ўвогуле і асобных яго прадстаўнікоў у прыватнасці змешчана ў падручніках? Якую канфесію яны прадстаўляюць/да якой канфесіі належаць?
- Які вобраз Папы Рымскага ствараюць падручнікі?
- Якая сфера дзейнасці акрэсліваецца ў падручніках як уласцівая святару/духавенству?
- Якія характарыстыкі даюцца духавенству або яго асобным прадстаўнікам?
- Ці магчыма на аснове наяўнай у падручніках інфармацыі сфарміраваць вобраз святара? І які?
Як сацыяльнай групе ў падручніках духавенству прысвечаны значны блок інфармацыі. Так, у падручніку па сусветнай гісторыі для 6 класа (§1) адзначана: “Царква – гэта згуртаванне веруючых у Хрыста са сваёй іерархіяй духавенства, абраднасцю і правіламі служэння Богу. Усе свяшчэннаслужыцелі царквы складалі асобы слой грамадства – духавенства. Вышэйшымі царкоўнымі кіраўнікамі сталі: на ўсходзе – патрыярхі Канстанцінопаля, Александрыі, Антыохіі, Іерусаліма, на захадзе – папа рымскі. Наступнымі паводле старшынства былі мітрапаліты, епіскапы. Некаторыя шчырыя вернікі адыходзілі ад паўсядзённых жыццёвых клопатаў і жылі сумесна, абшчынамі – у манастырах. Там яны маліліся, разважалі аб вечным жыцці. Іх называлі манахамі. Манахі розных манастыроў жылі паводле сваіх правіл”.
Падручнікі неаднаразова падкрэсліваюць адукаванасць духавенства як сацыяльнай групы. Так, у падручніку па сусветнай гісторыі для 6 класа адзначана: “Галоўнай захавальніцай культуры заставалася хрысціянская царква. Свяшчэннікі і манахі былі самымі адукаванымі людзьмі. Без ведання лацінскай і грэчаскай мовы нельга было чытаць Біблію і праводзіць набажэнствы. Без ведання астраноміі немагчыма было вылічваць даты хрысціянскіх свят, без ведання архітэктуры – пабудаваць храм. Таму царква захоўвала і берагла антычныя веды”. Якім чынам набывалася адукаванасць і як яна прымянялася, незразумела.
Разам з гэтым назіраецца татальнае ігнараванне фактаў прыналежнасці да духоўнага саслоўя выбітных (перадусім у навуцы і культуры) асобаў. Да таго ж ствараецца ўражанне, што такое ігнараванне таксама выбарачнае: часцей назіраем яго ў адносінах да каталіцкай царквы. Напрыклад, у §10 падручніка “Сусветная гісторыя” для 6 класа пра Роджэра Бэкана гаворыцца: “У XIII ст. вядомым вучоным быў прафесар Роджэр Бэкан. Ён выкладаў ва ўніверсітэтах Парыжа і Оксфарда. Ён вывучаў матэматыку, якую лічыў патрэбнай для доказу ісціны. Бэкан вучыў сваіх студэнтаў, што веды абавязкова павінны пацвярджацца вопытам. Прафесар зрабіў шмат вынаходніцтваў”. Згадкі пра тое, што Р. Бэкан быў манахам-францысканцам няма. У §15 падручніка па сусветнай гісторыі для 6 класа у аповедзе пра Франчэска Петрарку, яго постаць, творчасці, ідэі і дасягненні таксама няма згадкі пра тое, што гэта каталіцкі святар.
У апісанні постацей, дзейнасці і ролі Кірылы і Мяфодзія ў падручніку па сусветнай гісторыі таксама няма згадкі, што першы быў святаром, а другі – біскупам, прычым біскупскія пасвячэнні апошняга былі ініцыяваны Папам Адрыянам ІІ. Менавіта Папа Адрыян зацвердзіў здзейсненыя пераклады літургічных тэкстаў. Падкрэсліваецца іх візантыйскае паходжанне і не адзначаецца факт уплыву заходняй хрысціянскай царквы на іх дзейнасць.
У падручніку па сусветнай гістрыі для 7 кл. працягвае ігнаравацца факт прыналежнасці да духавенства шэрагу дзеячаў культуры і навукі. Напрыклад, Эразма Ратэрдамскага (§3), дамініканца Тамаза Кампанэлы (§3), дамініканца Джардана Бруна (§5), езуіта Альберта Каяловіча (Гісторыя Беларусі 7 кл.), езуіта Марціна Пачобута Адляніцкага (Гісторыя Беларусі 7 кл.). У падручніках яны выступаюць выключна як вучоныя, філосафы, асветнікі… і не маюць ніякай сувязі з касцёлам, акрамя абмежавальнай з боку апошняга. Разам з гэтым можна дапусціць, што менавіта іх прыналежнасць да духавенства дала магчымасць развівацца навуковым і мастацкім здольнасцям. Узнікае пытанне: ці наўмысна аўтары ствараюць вобраз секулярызаванай культуры і адарванасці духавенства ад навукі і творчасці?
Бадай, адзіная выразна станоўчая згадка пра прадстаўніка каталіцкага духавенства ў падручніку па сусветнай гісторыі для 7 кл. – гэта згадка пра жыццё і дзейнасць Барталамэ дэ лас Касас (у падручніку Барталамэ Лас Касас). Тут упершыню адзначана і ордэнская прыналежнасць (чалец ордэна дамініканцаў) і святарскі статус. Адзначаецца яго ўклад у барацьбу за правы карэннага насельніцтва Лацінскай Амерыкі, але не згадваецца яго ўклад у развіццё гісторыі (быў аўтарам шэрагу гістарычных прац). У гэтым жа параграфе адзначаецца і станоўчая роля манахаў-францысканцаў па стварэнні ў Кіта ўніверсітэта. Больш персаналізаваным з’яўляецца матэрыял падручніка па гісторыі Беларусі для 7 класа.
Разам з гэтым факты прыналежнасці да духоўнага саслоўя выкарыстоўваюцца ў выпадку, калі асоба ў пэўны момант пачынала рашуча супрацьстаяць каталіцкай царкве. Гэта назіраецца падчас знаёмства вучняў з постаццю Яна Гуса і гусіцкім рухам (Сусветная гісторыя, 6 кл., § 17), а таксама пры апісанні жыцця і дзейнасці Марціна Лютэра. Падручнік адзначае, што “у истоков Реформации стоял ученый монах Мартин Лютер (1483 – 1546), открыто выступивший против торговли индульгенциями. (…) Летом 1520 г. Папа Римский отлучил Лютера от церкви. В ответ мятежный монах публично сжег папскую буллу (постановление) и тем самым окончательно порвал с римской католической церковью”.
У падобным ключы настойліва падкрэсліваецца, што “католическая церковь жестоко преследовала ученых. Церковники осудили учение Коперника, а его книга была запрещена. Суд инквизиции объявил Джордано Бруно еретиком, и он был сожжен на костре. Галилею также пришлось предстать перед инквизицией, которая потребовала от ученого публично отречься от своих «ошибочных» взглядов. Чтобы избежать смертной казни, Галилей вынужден был заявить перед судом, что Земля неподвижно стоит в центре Вселенной (7 кл. §5)”. Адначасова такіх згадак пра нецярпімасць іншых хрысціянскіх канфесій няма, хаця, як вядома, яны таксама мелі месца.
Характарыстыкі зместу дзейнасці і вобразу духавенства. Перадусім з падручнікаў не зразумела, як чалавек мог трапіць у гэтую сацыяльную групу, што для гэтага трэба было рабіць. Або знаходжанне ў гэтай сацыяльнай групе вызначалася нараджэннем.
Таксама, незразумела, у чым заключаецца змест прафесійнай дзейнасці прадстаўнікоў згаданай групы. Аднак якім бы ён ні быў, станоўчай з’явай (як вынікае з падручніка) з’яўляецца змаганне з ім. Так, у падручніку па Сусветнай гісторыі для 7 класа ў §3 адзначана: “Гуманисты выступали с критикой католической церкви. В своих произведениях они часто высмеивали жадность и распущенность священников и монахов. Однако это вовсе не означало, что гуманисты не были религиозными людьми. Даже самые смелые деятели Возрождения никогда не переставали верить в Бога”.
У параграфе «Рэфармацыя» (Сусветная гісторыя, 7 кл. §6) адзначана: «Духовенство проповедовало презрение к житейским благам, но его представители сами нарушали это предписание. Жажда наживы охватила многих служителей церкви. Епископы и управители монастырей, владевшие поместьями, вели праздный и вызывающе роскошный образ жизни за счет крепостных крестьян. Нередко священники занимались откровенным вымогательством при отправлении христианских обрядов (крещение ребенка, свадьба, похороны). Должность священника и даже епископа можно было приобрести за большие деньги. Значит, ее мог получить и недостойный человек. Недовольство вызывала торговля индульгенциями, так как прощение за совершённые грехи и обещанное место в раю мог приобрести за деньги любой мошенник или преступник». Не будзем удавацца ў фармальны сэнс індульгенцый (адзначым толькі, што ўласна грахі індульгенцыі не прабачаюць).
Аднак апісаныя працэсы былі ўласцівыя не толькі для каталіцкай царквы. На кантрасце са згаданым вобразам падручнік стварае больш станоўчы малюнак прадстаўнікоў духавенства іншых канфесій. Што датычыць пратэстантызму, падручнік адзначае: “Священники лютеранской церкви почти ничем не выделялись среди своих прихожан. Они могли жениться, носили обычную одежду”. Тое ж адзначаецца пры згадцы пра англіканскае духавенства: “Духовенство получило право вступать в брак”. Пры гэтым пра абавязковы цэлібат усяго каталіцкага духавенства і манаскага праваслаўнага, а таксама праваслаўных біскупаў, гаворка ў падручніках не вялася. Таксама не вялася гаворка пра тое, што юрыдычна цэлібат абавязваў з ХІ-ХІІ ст., аднак практыка ўвядзення абавязковага цэлібату для дыяцэзіяльнага духавенства ў касцёле зацягнулася на некалькі стагоддзяў.
Праваслаўнае духавенства паўднёвых і заходніх славян характарызуецца сціплым сказам і выключна станоўча. “Тем не менее большинство южных славян сохранили родной язык, веру и традиции. Особенно положительную роль при этом сыграло православное духовенство и монастыри”.
У выпадку праваслаўнай царквы вобраз святара больш персаналізаваны. У §23 у падручніку па сусветнай гісторыі за 6 клас цэлы раздзел прысвечаны мітрапаліту Алексію і Сергію Раданежскаму: “У гісторыі Маскоўскай Русі асабліва вядомы і шанаваны два царкоўныя дзеячы – мітрапаліт Алексій і манах Сергій Раданежскі. Гэтыя два абсалютна непадобныя адзін да аднаго чалавекі сталі ўдзельнікамі важнейшых падзей другой палавіны XIV ст.”. Разам з гэтым той факт, што Андрэй Рублёў быў праваслаўным манахам, не адзначаецца (“Сусветная гісторыя”, 6 кл.). Такім чынам, і ў дадзеным выпадку бачная пэўная тэндэнцыя да секулярызацыі культуры.
Сфера дзейнасці духавенства ў падручніках па сусветнай гісторыі ў прынцыпе не акрэсленая. Аднак да абавязкаў духавенства (але чамусьці гэты абавязак, на думку аўтараў, святары маюць перад дзяржавай) падручнік па сусветнай гісторыі за 7 кл. адносіць малітву. Сітуацыю ратуюць падручнікі па гісторыі Беларусі за 7 кл., дзе знаходзім карэктнае азначэнне: “Галоўным абавязкам святароў і манахаў была служба Богу, малітва. Але яны праяўлялі сябе і ў іншых галінах. Так, нямала духоўных асоб былі выдатнымі мысліцелямі, асветнікамі і дзеячамі культуры свайго часу”. Але не хапае персаналій, якія маглі б праілюстраваць гэты тэзіс, акрамя згаданых у падручніку постацей Пятра Скаргі і Яна Марыі Бернардоні, Сімяона Полацкага.
Пры гэтым у заданнях для вучняў у падручніку па сусветнай гісторыі для 7 класа прапануюцца наступныя пытанні для параўнання (у каталіцызме, лютэранстве, кальвінізме, англіканстве):
- Особенности вероучения о спасении души
- Роль священников
- Верховенство власти
- Язык богослужения
- Отношение к богатству церкви?
Не зусім зразумела, якія высновы можна зрабіць на падставе засвоенага матэрыялу, змешчанага ў падручніках. А таксама чаму тут не прапануецца для параўнання і праваслаўная царква як адна з хрысціянскіх цэркваў?
Вобраз Папы Рымскага ў падручніках акрэслены перадусім як вобраз палітычнага дзеяча, які ўплывае на палітычныя працэсы, ініцыюе іх, з’яўляецца іх актыўным удзельнікам. І гэта адпавядае гістарычнай рэчаіснасці. Аднак не толькі палітычная функцыя ўласціва Папам Рымскім. Гэта таксама і кіраўнікі царквы, і святары.
Палітычная функцыя апісваецца наступным чынам: “У 1095 г. папа Урбан II заклікаў хрысціян узяцца за зброю і вызваліць хрысціянскую святыню ад мусульман. Ён аб’явіў, што трэба дапамагчы і праваслаўным хрысціянам, якія пацярпелі ад «няверных». Гэта прывяло б і да распаўсюджання ўлады пап на новыя краіны. (…) Летам 1099 г. пасля асады яны штурмам захапілі горад. Крыжаносцы ўчынілі страшную разню, забіваючы і мужчын, і жанчын, і старых, і дзяцей”. Адзначаючы гэта, падручнікі ў пэўнай ступені спекулююць на паняццях, задаючы пытанні: “Як вы думаеце, якія хрысціянскія запаведзі парушылі крыжаносцы? Ці лічылі яны гэта грахом?”
У падобным ключы чытаем у іншым месцы: “Вяршыняй магутнасці папства стала XIII ст. Папа Рымскі Інакенцій III (1198 – 1216) змог падпарадкаваць сабе манархаў многіх краін Заходняй Еўропы. Ён меў права забараніць вайну або заклікаць да вайны супраць непакорных каралёў або людзей іншага веравызнання”.
У § 12 “Познефеадальнае грамадства ў Заходняй Еўропе” адзначаецца: «Папа рымскі не мог дыктаваць сваю волю манархам цэнтралізаваных дзяржаў. Цяпер каралёў падтрымлівала большасць насельніцтва дзяржавы, і яны не баяліся пагроз з Рыма. Каралі заставілі свяшчэннаслужыцеляў сваёй краіны выконваць толькі іх волю і законы краіны». Магчыма, ненаўмысна, але ў дадзеным выпадку падручнікі ствараюць вобраз святара як правапарушальніка, які прымусова выправіўся.
На фоне апісання палітычнай дзейнасці кіраўнікоў заходняй царквы і жадання палітычнай улады папаў рымскіх падкрэсліваецца неўключэнне праваслаўнай царквы і яе прадстаўнікоў у палітыку. Вядома, што палітычная функцыя кіраўнікоў будзе выражана ў меншай ступені, паколькі яна не мае адзінага кіравання, а складаецца з шэрагу патрыярхатаў і аўтакефальных цэркваў. Адпаведна, ніводзін з патрыярхаў не можа мець такой улады, як Папа Рымскі. Пра гэта, аднак, падручнікі не згадваюць.
Адначасова чытаем: “Мітрапаліт (Алексій) адлучаў ад царквы ворагаў маскоўскага князя, заключыў дагавор з вялікім князем літоўскім (“Сусветная гісторыя”, 6 кл.).” і “Сергій (Раданежскі) благаславіў князя Дзмітрыя Іванавіча на барацьбу з Залатой Ардой (“Сусветная гісторыя”, 6 кл.)” У Земскім саборы ўдзельнічалі прадстаўнікі вышэйшага духавенства (“Сусветная гісторыя”, 7 кл.), “Патриарх Гермоген рассылал грамоты во все концы страны, призывая к борьбе с интервентами (пачатак XVII ст.) (“Сусветная гісторыя”, 7 кл.)”, адна з прычын выбару М. Раманава на трон – тое, што “его отцом был патриарх Филарет – известный церковный и политический деятель Смутного времени (“Сусветная гісторыя”, 7 кл.)”.
Ненавуковыя клішэ ў падручніках. Да іх можна аднесці матэрыял пра Таварыства Езуса, які ў найбольш яскравых традыцыях расійскай гістарыяграфіі ХІХ ст. і савецкай гістарыяграфіі апісвае дзейнасць ордэна. Адзначаецца: “Для борьбы с Реформацией была создана специальная организация – Общество Иисуса, более известная как орден иезуитов. Возглавил это общество испанский дворянин Игнасио Лойола (1491? – 1556). Иезуиты получали всестороннюю подготовку. Они были хорошо образованы, необыкновенно ловки и терпеливы. Ради достижения поставленной цели иезуиты имели право на совершение самых тягчайших грехов”. Цікава, якімі матэрыяламі карыстаўся аўтар, калі сцвярджаў пра “ради достижения поставленной цели иезуиты имели право на совершение самых тягчайших грехов”? Ці вынікае з гэтых сказаў тое, што езуіты – гэта святары? Ці бачна з гэтага матэрыялу, што езуіты стварылі найлепшую для свайго часу сістэму адукацыі, самі былі найлепшымі выкладчыкамі, многія знакамітыя вучоныя належалі да гэтага ордэна і многія атрымалі адукацыю з езуіцкіх школаў? Відавочна, што не.
Такім чынам, вучань у выпадку засваення матэрыялу ведае агульныя рэчы:
- храналогію гістарычных падзей, ролі, месца і ўдзел у іх розных канфесій;
- духавенства – самая адукаваная частка насельніцтва. Разам са згадкамі пра адукаванасць адсутнічае інфармацыя, як гэтая адукаванасць набывалася, і пра тое, што асноўныя адукацыйныя цэнтры – як пачатковыя, так сярэднія і вышэйшыя ў Еўропе – належалі каталіцкай царкве, а асноўная колькасць іх выкладчыкаў таксама была прадстаўнікамі духавенства. Менавіта ў каталіцкіх школах, дзе выкладалі каталіцкія святары, атрымлівалі сваю адукацыю будучыя прадстаўнікі ідэалогіі Асветніцтва, якім надаецца вялікая ўвага ў падручніках. Аднак на факт шырокага ўдзелу манаскага духавенства ў адукацыі свецкіх звяртаецца ўвага ў падручніку па гісторыі Беларусі;
- іерархічную структуру цэркваў (у выпадку каталіцкай царквы: Папа Рымскі – біскуп – святар);
- засвойвае вобраз Папы Рымскага як прадстаўніка моцнай палітычнай сілы, якая часта ініцыявала і выкарыстоўвала нехрысціянскія (на гэта робіцца асаблівы націск) палітычныя метады: напрыклад, войны.
Адначасова, вучань:
- не ў поўнай меры разумее, што святар мог рэалізавацца ў розных сферах культуры, навукі і палітыкі і быць іх стваральнікам;
- не ведае, што з’яўляецца асноўным зместам працы святара, і якім чынам гэты змест эвалюцыянаваў на працягу гісторыі.
Раіса Зянюк, кандыдат гістарычных навук