- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Вялікі чацвер — свята ўсіх святароў. Віншуем!

[1]Вялікі чацвер — гэта ўспамін устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Гэта дзень, у які больш, чым любы іншы дзень года, у нас ёсць магчымасць усвядоміць, наколькі мы абавязаны святарам.

Сёння накіроўваем нашы пажаданні для ўсіх біскупаў і святароў, якія служаць у Беларусі.

 

Паважаныя біскупы і святары!

У гэты дзень, калі Езус падаў нам прыклад найвышэйшай пакоры і любові, мы асабліва ўсведамляем веліч вашага паклікання. Дзякуй за ваша служэнне і адкрытае сэрца, за малітву, за тое, што несяце людзям святло веры і дапамагаеце знаходзіць шлях да Бога.

Жадаем вам Божай дапамогі і бласлаўлення ва ўсіх нялёгкіх справах і пачынаннях, а таксама радасці напярэдадні Вялікадня.

[2]

Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка»