- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Вядомая індыйская кінакампанія «Балівуд» здыме фільм пра святую Маці Тэрэзу з Калькуты

[1]Вядомая ва ўсім свеце кінакампанія вядзе здымкі фільма пра манашку, якая прысвяціла сваё жыццё бедным жыхарам Калькуты. Такую інфармацыю апублікаваў брытанскі партал «The List».

Фільм будзе называцца «Святая Маці Тэрэза» і расказваць пра жыццё манашкі, якая працавала ў Індыі і стала вядомай, дзякуючы таму, што дапамагала яе бедным жыхарам. Нядаўна была кананізавана Папам Францішкам.

Па паведамленні «The List», рэжысёрам фільма будзе Сэм Упадхяй, а ролі будуць выконваць як індыйскія, так і замежныя акцёры. Прэм’ера «Святой Маці Тэрэзы» плануецца на 2020 год.

Стваральнікі фільма сустрэліся з сястрой Мары Піерык, цяперашняй генеральнай настаяцельніцай Місіянерак Міласэрнасці — кангрэгацыі, заснаванай св. Маці Тэрэзай 1948 г., каб атрымаць ад яе блаславенне на гэту справу.

Рэжысёр фільм сказаў пра Маці Тэрэзу з Калькуты, што яна — «глабальны вобраз. Мы запэўніваем, што прыкладзём усе намаганні, каб ушанаваць яе высакародную душу». Рэжысёр дадаў, што здымачная група «зробіць усё, на што здольная, каб распаўсюдзіць пасланне свету, любові і чалавечнасці, якія адлюстроўвала св. Маці Тэрэза».

deon.pl [2]