- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Віншуем галоўнага рэдактара «Каталіцкага Весніка» з Днём нараджэння

Шаноўны ксёндз канонік Віктар Місевіч!

З нагоды Дня нараджэння прыміце самыя шчырыя віншаванні!

Жадаем Вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсялякай Вашай дзейнасці і штодзённай працы, радасці і душэўнага супакою.

Няхай Бог у сваёй Міласэрнасці напаўняе Вашае сэрца мірам, любоўю і цярпеннем, дае сілы на служэнне і дапамогу бліжнім, умацоўвае Вас у святарскім служэнні і даруе мноства духоўных дароў, каб Ваша жыццё служыла яскравым прыкладам любові і паслухмянасці Яму.

[1]

З малітвай, рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» і наведвальнікі catholicnews.by