- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Віншуем біскупа Алега з імянінамі!

buket_belyh_roz-6Ваша Эксцэленцыя!
Паважаны біскуп Алег!

З нагоды імянінаў складаем найлепшыя пажаданні, каб дыханне Божай любові, благаслаўленне Хрыста Найвышэйшага Святара і прамяні святла Святога Духа напаўнялі Ваша сэрца.

Хай Дарадца дае ласку мудрасці і эфектыўнасці ў абвяшчэнні Божага Слова, якое свеціцца, як лямпа, і не гасне ў начны час.

Няхай Усемагутны Бог дае сілы для выканання біскупскай паслугі і вытрымкі ў вырашэннях спраў Віцебскай дыяцэзіі.

Няхай Спрадвечны Айцец учыніць, каб з Вашых рук усё больш вернікаў прымалі яблык з дрэва жыцця са смакам нябеснага хлеба і колерам крыві Хрыста.

Хай спаўняюцца добрыя жаданні, а моц Божага благаслаўлення падтрымлівае ў кожнай справе. Па-чалавечы: шчасця, здароўя, дабрабыту; па Божаму: выканання Яго волі ў паўсядзённым жыцці Біскупа.

З малітвай рэдакцыя «Каталіцкага Весніка»
і наведвальнікі catholicnews.by