- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Віншуем біскупа Алега Буткевіча з днём нараджэння!

[1]Ваша Эксцэленцыя! 

Паважаны біскуп Алег!

Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by ад усяго сэрца віншуе Вас з днём нараджэння!

У гэты дзень хочам пажадаць Вам здароўя, няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены шчасцем і радасцю. Жадаем Вам патрэбных сіл і мудрасці, каб годна служыць Богу і  людзям, шчодрых дароў Духа Святога, а таксама душэўнага супакою.

Няхай Добры Бог заўсёды падтрымлівае ў складаныя моманты жыцця.

[2]